Уладзімір Мароз Праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Уладзімір Мароз патрабуе распачаць крымінальную справу па факце яго незаконнага пазбаўлення акруговым выбаркамам рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляюць Naviny.by.

Дзяніс Урбановіч. Фота: Зміцер Казакевіч У другой палове дня 4 лістапада Мінскі раённы суд пачне разгляд адміністрацыйных спраў маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў, Віталя Трыгубава а таксама Валерыя Рабцава, затрыманых і збітых учора ў Курапатах, каля рэстарана "Паедзем паядзім".

На сходзе 4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў г. Гродна правяла сустрэчу адразу ж трыма праўладнымі кандыдатамі – па акругах №49, 50 і 51 – Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Агітацыйныя мерапрыемствы праходзяць у Віцебску пры поўным дамінаванні кандыдатаў, якіх мясцовыя назіральнікі называюць «праўладнымі». Іх жа канкурэнтам выносяць папярэджанні і ніяк не спрыяюць у арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі. Яшчэ адна тэндэнцыя: актывізаваўся БРСМ…

3 лістапада 2019 года ў Мінску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”.

3 лістапада 2019 года ў Мінску адбыліся традыцыйныя шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў “Дзяды”.

Мікалай Казлоў (фота БелаПАН) Тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, якое павінна было прагучаць на канале “Беларусь 3” 1 лістапада, таксама не прайшло цэнзуру.

Гародня. Раздача спецвыпуска газеты "Новы Час" Праваабаронцы “Вясны” і валанцёры  працягваюць інфармаваць грамадзян аб праблемах, звязаных з захаваннем правоў чалавека ў Беларусі. На гэты раз быў падрыхтаваны спецыяльны выпуск газеты “Новы час”, прысвечаны захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

Журналіст Дзяніс Івашын паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб тым, што масава затрымліваюць удзельнікаў Курапацкай варты. На відэа Івашына бачна, як людзі ў цывільным нападаюць на ўдзельнікаў варты. Спачатку міліцыянты ў форме бяздзейнічалі, але потым затрымалі актывістаў і адвезлі ў Бараўлянскі РАУС, паведамляе "Новы Час".  

Фота: "Гарадзенская вясна". На мінулым тыдні ў Гародні можна было выразна прасачыць заканамернасць і сістэмнасць у выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу ў перадвыбарчай агітацыі за праўладных кандыдатаў. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская вясна".