Паводле інфармацыі назіральніцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірыны Траццяковай у Віцебскую абласную выбарчую камісію было пададзена не менш як 13 скаргаў на нерэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што пазбавілі рэгістрацыі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»:

Віктар Марчык. Фота з сайта "Слонімскай газеты" 25 кастрычніка акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58 вынесла рашэнне аб папярэджанні двум апазіцыйным кандыдатам: Віктару Марчыку (ад Партыі БНФ) і Сяргею Бузуну (БПЛ "Справядлівы свет").

Удзельнікі і удзельніцы трэнінгу "Як распавядаць пра правы чалавека". Фота: ПЦ "Вясна". У Менску прайшоў трэнінг “Як распавядаць пра правы чалавека”. Яго мэта — навучыць жадаючых таму, як вучыць іншых людзей правам чалавека.

Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што па ўсёй Беларусі пададзена 366 апавяшчэнняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобам. Усяго заяўлена 12 606 агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Большасць з іх — у Мінску. У 223 паведамленнях пазначана 7 322 масавых мерапрыемстваў. Для параўнання: у Віцебскай вобласці на 3 апавяшчэнні заяўлена 11 масавых сходаў, а ў Магілёўскай — на адно 138. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў апошняй аналітычнай справаздачы адзначылі, што назіральнікі характарызуюць агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Здавалася б, як могуць быць незаўважнымі заяўленыя больш за сем тысяч пікетаў? Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Уладзімір Кацора. Фота: gomelspring.org Сябра Рады Руху «За Свабоду» і кандыдат у дэпутаты па Сяльмашаўскай акрузе ў Гомелі Уладзімір Кацора запатрабаваў ад выбаркама разабрацца, якім чынам у СМІ трапілі звесткі пра ягоныя прыбыткі, якія значна перавышаюць сапраўдныя.

Фота "Гарадзенскай Вясны" 27 кастрычніка 2019 года ў Свіслачы Гродзенскай вобласці адбыліся мірны сход і перадвыбарчая сустрэча з выбарцамі Максіма Губарэвіча, кандыдата у дэпутаты па Гродзенскай сельскай ВА №53.

Акруговая выбарчая камісія Мінскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №96 адмяніла рэгістрацыю Аксаны Юшкевіч кандыдаткай у дэпутаты. Адпаведнае рашэнне камісія вынесла ў суботу 26 кастрычніка, гаворыцца на сайце Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Нагодай пасяджэння АВК стаў зварот грамадзянкі Т. Сташэўскай аб парушэнні выбарчага заканадаўства пры правядзенні агітацыі ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты на пікеце каля будынку Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце 20 кастрычніка.

Толькі двое з чатырох кандыдатаў па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 адкрылі рахункі для збору сродкаў у свае выбарчыя фонды.

Праціўніца акумулятарнага завода Алена Макарэвіч дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы за падробку дакументаў выбарчай камісіяй Брэсцкай-Усходняй акругі № 3.  17 кастрычніка гэты выбаркам адмовіў Макарэвіч у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на падставе недакладных подпісаў за яе вылучэнне.