Грамадскія актывісты Гародні сабраліся 15 снежня на акцыю супраць намераў уладаў Беларусі аб «паглыбленні інтэграцыі» з Расіяй.

Нагадаем, гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік запрасіў грамадзян 15 снежня ўзяць удзел у акцыі „Ланцуг салідарнасці” ўздоўж ходнікаў Старога моста праз Нёман і на адыходзячых ад яго вуліцах. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

На думку Саляніка, людзі маглі б, сустрэўшы там аднадумцаў, абмеркаваць пагрозы незалежнасці Беларусі.

Грамадскі актывіст, прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка лічыць, што галоўная мэта акцыі – паказаць, што гарадзенцы падтрымліваюць незалежнасць сваёй краіны:

Акцыя ў Гародні адбываецца за некалькі дзён да так званай «паглыбленай інтэграцыі», якая адкладзена на 20 снежня і можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі.

Актывісты зладзілі адмысловы плот з рэзалюцыяй, які  плануюць спусціць па Нёмане, каб да 20-га снежня ён даплыў да Санкт-Пецярбургу.

Крыніца: "На Піцер!" Ннядзельная акцыя супраць інтэграцыі з Расіяй ў Гародні Фота Дапоўнена