Пікет у Магілёве: “Хочам спыніць хімічны Чарнобыль». Фота: mspring.online Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступілі супраць прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне ў рамках парламенцкай кампаніі свайго магілёўскага кандыдата Таццяны Сівачэнкі.

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». ВЫСНОВЫ:

Сёння, 25 кастрычніка, Мінскі гарадскі суд абвясціў прысуд сацыяльнаму актывісту Дзмітрыю Паліенку: 3 гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову) з падпіскай аб нявыездзе і прымусовым лячэннем ад алкагалізму. Дзмітрыя вызвалілі наўпрост у залі суда. "Вясна" сабрала самыя яркія моманты з судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання ў першыя дні прысутных, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.

25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд па справе аб жорсткім забойстве 8-месячнай дзяўчынкі з Лунінца, паведамляе TUT.BY.

Аксана Юшкевіч Кандыдатка ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 Аксана Юшкевіч звярнулася са скаргай у Назіральны савет пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Прычынай яе звароту паслужыў нявыхад выступу кандыдаткі у эфір “Радыё Мінск” раніцай 22 кастрычніка. Галоўны рэдактар радыёпраграмы В. Маліноўскі адзначыў, што выступ кандыдаткі ўтрымлівае заклікі да зрыву выбараў.

Праваабаронцы Павел Сапелка і Алесь Бяляцкі з судзе Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе прысуд, вынесены сацыяльнаму актывісту Дзмітрыю Паліенку Мінскім гарадскім судом 25 кастрычніка.

Перадвыбарчая агітацыйная кампанія набірае хаду: на вуліцы выходзяць групы падтрымання, у пераважнай бальшыні кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыйных палітычных сілаў. Яны ж і атрымоўваюць афіцыйныя папярэджанні акруговых выбарчых камісіяў, перадае "Белсат".

Яўген Шэўка. Фота: ПЦ "Вясна". Унікальны выпадак - вылучэнец Яўген Шэўка, які прадстаўляе ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, пасля скаргі ў Мінскі гарадскі суд аб нерэгістрацыі яго кандыдатам быў усё ж-такі зарэгістраваны. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:

Дзмітрый Паліенка Сёння ў 12.30 у Мінскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з гасцямі. Арганізавана “Жывая Бібліятэка” так жа сама, як і звычайная: “чытачы_кі” прыходзяць, запаўняюць “бібліятэчную картку”, выбіраюць “Кнігу” і “чытаюць” яе на працягу пэўнага часу.