Фота з сайту media-polesye.by Рэдактарку cтолінскай раённай газеты зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Мікіта Емельянаў і Іван Камар. Фотакалаж. Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра новыя затрыманні актывістаў анархісцкага руху. 20 кастрычніка былі арыштаваныя Мікіта Емельянаў і Іван Камар. У іх дамах былі праведзеныя ператрусы, паведамляе суполка dissidentby ў фэйсбуку.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна. Фота: yandex.by Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балатуецца ў дэпутаты парламента па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паспрабаваў дамовіцца з памяшканнем для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. Спачатку ён паспрабаваў гэта зрабіць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска, на Машэрава, 8 (былая сядзіба Партыі БНФ).

Арсен Чыгір. Архіўнае фота. Сябры выбаркама Бабруйскай-Першамайскай акругі №79 дапусцілі памылку, якая наводзіць кандыдатаў ад "Еўрапейскай Беларусі" на сумныя роздумы.

Дар'я Чульцова. Фота: mspring.online. Як паведамляе сайт mspring.online, суд Бялыніцкага раёна прысудзіў 20 базавых велічынь штрафу журналістцы Дар’і Чульцовай за сюжэт пра галоўнага беларускага ідэолага Андрэя Кунцэвіча.

На дыскусіі “Барацьба супраць смяротнага пакарання: глабальныя рашэнні на карысць адмены”, якая адбылася на 40-ым кангрэсе FIDH 22 кастрычніка на Тайване, была прынятая рэзалюцыя па смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь. Яе прадставіў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Андрэй Коця. Фота "Гарадзенскай Вясны" Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэй Коця паведаміў, што 23 кастрычніка яго не пусцілі на сустрэчу з кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Тамарай Даўгашэй, якая балатуецца па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52. Яна і зараз з’яўляецца дзеючай дэпутаткай парламента.

Наталля Шарыпа 23 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў грамадзянскую справу па скарзе Наталлі Шарыпа на рашэнне абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Віцяблянку не зарэгістравала ў якасці кандыдаткі акруговая камісія, абласная ж – падтрымала такое рашэнне. Шарыпа падала ў суд, піша "Віцебская Вясна".

У Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 было зарэгістравана пяць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Аляксей Лойка. Фота: spring96.org Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка хацеў 24 кастрычніка папрысутнічаць на сустрэчы праўладнай кандыдаткі Марыны Лянчэўскай з працоўным калектывам сярэдняй школы №157 г. Мінска. Нягледзячы на ​​тое, што сустрэча анансавалася як закрытая, Лянчэўская асабіста дазволіла назіральніку прысутнічаць на ёй.