3 лістапада ў 18:30 на “Тэрыторыi Правоў” Валанцёрская служба “Вясны” сумесна з ініцыятывай "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ладзіць прагляд фільма "Брудная кампанія за сумленныя выбары". Гэта камедыя пра тое, як два канкуруючых палітыкі Кэм Брэды і Марці Хаггінс, спрабуюць перамагчы на выбарах, каб прадстаўляць свой невялікі штат Паўночная Караліна ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Кожны пры гэтым выкарыстоўвае свае метады для дасягнення найлепшага выніку. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія, у ходзе якой прадстаўнік ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары" зможа адказаць на пытанні аб выбарах у Беларусі. Прыходзьце разам з сябрамі!  Як трапіць на Тэрыторыю правоў?

Чаму Зьміцер Паліенка ня верыць у сумленнасьць судзьдзі, які не адправіў яго на зону, а абмежаваўся «хатняй хіміяй»? Што зьмянілася ў «Валадарцы» пасьля прыходу Юрыя Караева на пасаду міністра ўнутраных спраў? Як прэсуюць беларускіх анархістаў? Пра гэта і на іншыя тэмы карэспандэнт Свабоды размаўляў са Зьмітром Паліенкам, які днямі выйшаў на волю з «Валадаркі», дзе правёў больш за 8 месяцаў.

Падчас паседжаньня абласной камісіі. Фота з "Віцебская Вясны" Як паведамляе "Віцебская Вясна", толькі 21 з 28 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Віцебска засталіся ў перадвыбарчай гонцы. Кожны чацверты апынуўся па-за гульнёй. Гэткі стан рэчаў назіраецца пасля разгляду Віцебскай абласной выбарчай камісіяй і Віцебскім абласным судом скаргаў аб нерэгістрацыі прэтэндэнтаў.

Пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі 28 кастрычніка 28 кастрычніка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакрытыі і свабодных выбараў у Беларусі. Пра гэта піша сайт Руху “За Свабоду”. Па словах Валянціна Цішко, ён не першы год знаёмы з галоўным рэдактарам выдання, таму, на ягоную думку, гэта звычайная перастрахоўка з боку Крупянькова. Да тэксту кандыдата рэдактар прэтэнзіяў не меў, заўвагі былі толькі да праграмы Руху. Таму, каб выбаршчыкі маглі азнаёміцца з астатнімі пунктамі праграмы Руху "За Свабоду", кандыдат пайшоў на кампраміс з выданнем, і прыняў праўкі.

На сайце Нацыянальнага прававога Інтэрнэт парталу Рэспублікі Беларусь pravo.by нядаўна быў апублікаваны першы, адобраны Экспертным саветам па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову, дакумент. Гэта Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і.

На фота – дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Рынейская, фота Аляксандра Казака, Bobruisk.ru Інфармацыю без прозвішчаў 28 кастрычніка прадставілі дзяржаўныя інфармагенцтвы, але здагадацца, хто зняўся, аказалася нескладана.

Згодна з выбарчымі правіламі кандыдат у дэпутаты ў перыяд перадвыбарчай агітацыі павінен знаходзіцца ў адпачынку. Невыкананне дадзенага патрабавання з'яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства. Выключэнне: індывідуальныя прадпрымальнікі. Вядома, што ўжо некалькі кандыдатаў у дэпутаты атрымалі папярэджанні ад акруговых камісій за парушэнне гэтага правіла.

Фота: Reuters Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне ўсім, хто пацярпеў ад злачынства, здзейсненага Віктарам Сергілем, але ЕС выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. З такой заявай выступіла прэс-сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Майя Касьянчыч, паведамляе TUT.BY.

Сёння, 28 кастрычніка, Мінгарсуд разгледзеў скаргу старшыні руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча на нерэгістрацыю яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта была апошняя інстанцыя. gubarevic_sud_n.jpg