У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 Слоніма ў шэсць гадзін вечара павінен быў адбыцца агульнашкольны бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі пачатак схода і хто павінен на ім прысутнічаць. І сапраўды, у прызначаны час у актавую залу школы пачалі збірацца бацькі на сход, каб даведацца пра школьныя справы, вучобу і дысцыпліну сваіх дзяцей. Але роўна ў 18 гадзін замест дырэктара школы, які павінен быў адкрыць бацькоўскі сход, слова ўзяла супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Наталля Грасевіч, якая бацькам і настаўнікам прадставіла праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семяняку з Зэльвы.

Уладзіслаў Сыса. На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 31 кастрычніка разглядалася скарга кандыдата па Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 Уладзіслава Сысы аб пазбаўленні яго статусу кандыдата ў дэпутаы Палаты прадстаўнікоў.

Віталь Рымашэўскі. Фота: ПЦ "Вясна" Прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі БХД паведаміла пра пагрозы і спробы палітычнага ціску з боку вядучага тэлерадыёкампаніі “Беларусь-3” пры запісе перадвыбарчых тэледэбатаў.

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары» праверыла, наколькі адкрытая і даступная інфармацыя аб выбарчых фондах кандыдатаў, якія балатуюцца ў дэпутаты па акругах горада Мінска. Такую інфармацыю павінны размяшчаць адміністрацыі раёнаў на сваіх сайтах у адпаведным раздзеле "Выбары-2019". Але ці размяшчаюць? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне і наогул інфармацыю аб выбарчых фондах кандыдатаў па 20 мінскіх акругах мы прааналізавалі дзевяць сайтаў адміністрацый Мінска. Вось, што з гэтага атрымалася. Адразу абмовімся, што па гэтым пытанні наогул няма ідэальных сайтаў: на адным прысутнічае толькі інфармацыя пра адкрыццё рахунку, на іншым ёсць звесткі аб руху сродкаў, але яна неактуальная і толькі на некалькіх размешчана больш-менш поўная інфармацыя. Давайце больш падрабязна.

Блогер і вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Маслоўскі балатуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 (Фрунзенскі раён Мінска). Па гэтай жа акрузе вылучаецца ўладальніца тытула «Міс Беларусь», актывістка БРСМ, якую прасоўвае асабіста Аляксандр Лукашэнка, 22-гадовая Марыя Васілевіч. І менавіта з-за такой канкурэнцыі, на думку Мікалая Маслоўскага і АГП, блогера вельмі хочуць хутчэй зняць з выбараў. Што ж адбылося? Мікалай Маслоўскі зафіксаваў два парушэнні выбарчага заканадаўства з боку Марыі Васілевіч і яшчэ аднаго кандыдата - Генадзя Насевіча, які балатуецца ад Камуністычнай партыі Беларусі. Іх плакаты, размешчаныя на стэндах «Выбары-2019», не ўтрымлівалі выходных дадзеных. Маслоўскі напісаў скаргі ў акруговую камісію, аднак адказу на іх так і не атрымаў.

Будынак ГенпракуратурыФота tut.by Генеральная пракуратура Беларусі выступіла катэгарычна супраць законапраекта аб мараторыі на смяротнае пакаранне, які планавала унесці ў парламент дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Аб гэтым паведамляецца на сайце Naviny.by.

Будынак ГенпракуратурыФота tut.by Генеральная пракуратура Беларусі выступіла катэгарычна супраць законапраекта аб мараторыі на смяротнае пакаранне, які планавала унесці ў парламент дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім. Аб гэтым паведамляецца на сайце Naviny.by.

30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі.  Нагадаем, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі "Гродна" Мікалай Мельячэнка. Рэдакцыйная рада вырашыла, што выступ Давідовіч утрымліваў абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў. 

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна". Маці, асуджанага да расстрэлу, жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча, Антаніна Уладзіміраўна распавяла праваабаронцам "Вясны", да чаго прывяло парушэнне мясцовымі журналістамі прэзумпцыі невінаватасці і распаўсюдзе СМІ асабістых дадзеных іх сем'і.

Андрэй Бастунец. Сябра Назіральнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі Андрэй Бастунец 30 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні гэтага органа пры ЦВК. Савет разглядаў скаргі кандыдатаў у дэпутаты, выступы якіх не пусцілі ў эфір.