Кандыдатцы ў дэпутаты ад партыі АГП па Мінскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Дзіяне Чарнушынай адмоўлена ў публікацыі перадвыбарчай праграмы ў газеце “Звязда”. Кіраўніцтва РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” палічыла, што ў яе выступе маюцца прыкметы “абразы і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб Рэспублікі Беларусь”.

У Мінску прайшоў семінар «Рамачны антыдыскрымінацыйны закон. Як дасягнуць рэалізацыі на практыцы». Яго арганізаваў Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Прадстаўніцтва Фонду ім. Фрыдрыха Эберта ва Украіне і Беларусі. Актуальнасць тэмы семінара абумоўлена сумным фактам — у Беларусі адсутнічае рамачны антыдыскрымінацыйнаы закон (гэта значыць такі закон, які б быў цалкам прысвечаны тэме дыскрымінацыі і ў якім было б дадзена паняцце «дыскрымінацыя», а таксама ўведзена адказнасць за яе). Дзяржава пакуль не лічыць патрэбным яго ствараць, аргументуючы гэта тым, што забарона на дыскрымінацыю прапісана ў іншых законах і кодэксах. Напрыклад, у Працоўным кодэксе ўказваецца забарона на дыскрымінацыю пры прыёме на працу. Аднак адказнасці за гэта парушэнне таксама не пазначана.

Андрэй Палуда. Фота orsha.eu Штогод, з 5 па 10 кастрычніка, праваабаронцы Беларусі ладзяць Тыдзень супраць смяротнага пакарання, прымеркаваўшы яго да Сусветнага дню барацьбы з гэтай бесчалавечнай карай. Сёлета кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” споўнілася 10 гадоў. У 2018 годзе кампанія была ўганараваная Прэміяй праваабарончай супольнасці ў намінаціі “Праваабарончая кампанія году”.

У Мінску 30 кастрычніка праваабаронцы і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна” правялі акцыю па раздачы спецыяльнага выпуску газеты “Новы час”, прысвечанага захаванню правоў чалавека ў месцах несвабоды. 

Бігборд, прысвечаны Выбарам-2019. Фота з сацыяльных сетак. У Пружанскай і Днепра-Бугскай выбарчых акругах кандыдаты, якія вылучаліся, адпаведна, шляхам збору подпсіаў і ад Камуністычнай партыі, раптоўна знялі свае кандыдатуры з выбараў.

29 кастрычніка 2019 года каля Мінска (урочышча Курапаты) адбылася традыцыйная акцыя "Ноч растраляных паэтаў", прысвечаная памяці расстраляных дзеячаў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году.

Перадвыбарчы пікет Міхаіла Бандарэнкі ў Мазыры. Запіс перадвыбарчага выступлення кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі не выйшаў ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Тэлерадыёкампанію “Віцебск” з просьбай паведаміць яму месца, дату і час правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дазволіць прысутнічаць у студыі падчас запісу і праводзіць відэаздымку тэледэбатаў без перадачы ў публічную прастору атрыманых відэаматэрыялаў. У звароце ён спасылаецца на ч. 1 арт. 13 Выбарчага кодэксу, дзе зафіксавана, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна.

Арсеній Чыгір. Фота з тэреграм-канала t.me/eu_by Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Арсеній Чыгір, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79, атрымаў другое папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства, паведамляе телеграм-канал грамадскай кампаніі.

29 кастрычніка 2019 года ў цэнтры Мінска прайшла акцыя, прысвечаная памяці расстраляных дзеячаў культуры і навукі ўначы 29 кастрычніка 1937 году.