На 40 выбарчых акругаў Полацкага раёну камісія зарэгістравала 46 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Як звычайна, гэта дырэктары мясцовых арганізацыяў і прадпрыемстваў. Але ёсьць і звычайныя грамадзяне, якія раней не вылучаліся ў дэпутаты. Цяпер ідзе збор подпісаў сярод палачан.

Ва ўсіх шасьці выпадках у ахвотных вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты былі зафіксаваныя недакладнасьці ў сабраных дакумэнтах. У тым ліку ва Ўладзімера Правальскага, колішняга ўдзельніка прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, якога Цэнтарвыбаркам не зарэгістраваў у якасьці кандыдата, бо частка сабраных за яго подпісаў была прызнаная несапраўднымі.

Пракуратура Віцебску абвясьціла афіцыйнае папярэджаньне старшыню Віцебскай абласной выбарчай камісіі. На зварот праваабаронцы ў пракуратуру правялі праверку і выявілі факт парушэньня заканадаўства аб выбарах з боку старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі Хомы Д.Л., «у сувязі з чым апошняму было абвешчанае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону». Сам жа Павал Левінаў акрэдытаваўся ў назіральнікі нанова і працягвае сачыць за працай выбарчай камісіі…

Сярод прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці пануе аднадумства: сапраўдных выбараў у краіне няма. Тым ня менш большасьць палітычных партыяў і рухаў заявілі пра свой намер удзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы, якія адбудуцца 23 сакавіка. Інтэрнэт-газэта «Дыялёг» папрасіла вядомых у Віцебску апазыцыянэраў распавесьці пра тое, навошта яны ўдзельнічаюць у цяперашняй выбарчай кампаніі.

Лідзія Сагідуліна, каардынатар кампаніі «Гавары праўду» па Віцебскай вобласьці, зьвярнулася да грамадзян з заклікам стаць кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў. Ахвотныя запрашаюцца далучыцца да каманды будучых кандыдатаў ад «Гавары праўду», якіх сёньня, паводле Лідзіі Сагідулінай, у рэгіёне ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.