У Віцебску абласная выбарчая камісія пакінула без задавальненьня ўсе сем скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Пра гэта паведаміў старшыня абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Дзьмітры Хома.

«Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасьці. Мы будзем прапанаваць выбаршчыкам байкатаваць незаконныя выбары ў "кішэнную палатку"», – гэтак чацьвёра сябраў КХП-БНФ напісалі ў сваіх заяўках на пікеты, пададзеных у адміністрацыі ўсіх раёнаў Віцебску.

Ягору Левачову – дваццаць два гады. Пра такіх кажуць: малады ды раньні. Сёлета кампанія «Гавары праўду» прапанавала яму ўдзельнічаць у выбарах, і цяпер актывіст зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Лепельскай выбарчай акрузе № 23.

З 15 жніўня Віцебскі абласны суд пачаў разглядаць скаргі грамадзянскіх і партыйных актывістаў на адмовы акруговых выбарчых камісіяў зарэгістраваць іх у якасьці кандыдатаў у дэпутаты беларускага парлямэнту. За першы дзень працы суду былі разгледжаныя скаргі двух прэтэндэнтаў на месцы ў Палаце Прадстаўнікоў, Мікалая Манохіна і Сяргея Васільева.

Паводле рашэньня акруговых камісіяў у рэгіёне зарэгістравана 65 кандыдатаў у дэпутаты (усяго вылучалася 86 чалавек). Віцебскай вобласьці неабходна абраць у парлямэнт 14 дэпутатаў. Конкурс у сярэднім па вобласьці складае 4,6 чалавека на месца. Самая высокая канкурэнцыя ў Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18, дзе кандыдацкія пасьведчаньні атрымалі 7 чалавек.