Панядзелак, 11 Ліпень 2016

Тацяна Караткевіч дапамагала сваім віцебскім прыхільнікам зьбіраць подпісы за вылучэньне іх кандыдатамі ў дэпутаты

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Тацяна Караткевіч, Аляксандар Снараў Тацяна Караткевіч, Аляксандар Снараў

Былая кандыдатка у прэзыдэнты краіны Тацяна Караткевіч 9 ліпеня наведала Віцебск. Мэта яе візыту ў паўночную сталіцу – падтрымка мясцовых удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўды» падчас збору подпісаў дзеля вылучэньня іх кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў Віцебску зьбіраюцца балятавацца ў дэпутаты трое гаварыпраўдацаў: Аляксандар Снараў, Алег Квяцінскі і Аляксандар Мікулін. Каб удзельнічаць у выбарчай гонцы, кожны зь іх мусіць здаць у акруговую выбарчую камісію сама меней тысячу подпісаў грамадзян. І гэтыя подпісы яны вырашылі зьбіраць, ідучы «ад дзьвярэй да дзьвярэй».

«Наша мэта – мірныя перамены, рэформы без узрушэньняў. Цяпер падпісны месяц, і сёньня ў нас 29 кандыдатаў, якія вельмі стройна ідуць. Мы ўпэўненыя, што ўсе яны зьбяруць подпісы, але хацелася б вось гэтай публічнай падтрымкай прадэманстраваць, што ў нас ў парлямэнт ідзе каманда», – патлумачыла Тацяна Караткевіч, чаму яна удзельнічае ў акцыі па зборы подпісаў разам з прэтэндэнтамі на ўдзел у выбарах.

Залагініцца каб дадаць камэнтары