З прапановай набыць дадатковыя скрыні для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЦВК звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі. Аднак падчас выбараў у лютым мінулага года скрыняў нібыта хапала Няўжо менш чым за год так істотна ўзрасла колькасць аддаленых вёсак?

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, запрасілі выступаць у тым ліку і перад дзецьмі. Ён распавядаў вучням і настаўнікам бешанковіцкай СШ№2 пра тое, што яму таксама давялося «бараніць краіну», і чаму ён адданы Аляксандру Лукашэнку. Бо, маўляў, ён 30 год стаіць за Беларусь і «выканаў усе абяцанні, якія даваў народу ў 90-я гады».

У Карабоўскай сярэдняй школе ў межах праекта «Азбука гражданина. Версия 5.0» школьнікаў вучылі галасаваць, а камусьці нават пашчасціла пабыць «кандыдатам» або «старшынём выбарчай камісіі». З дзецьмі «прайшлі» усе этапы выбарчай кампаніі – ад рэгістрацыі ініцыятыўных груп да падліку галасоў.

Раённая газета апублікавала інфармацыю пра трэнінг для чальцоў выбарчых камісій, якіх навучалі, як дзейнічаць «у пазаштатных сітуацыях». На сайце выдання не гаворыцца пра тое, чаго канкрэтна варта апасацца ўдзельнікам выбарчых камісій падчас датэрміновага галасавання або ў асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў. Але ў фотарэпартажы да артыкула яны знятыя так, што пазнаць гэтых людзей цяжка. А месцамі твары і ўвогуле «замыленыя»...

У Беларусі завяршыўся працэс вылучэння так званых кандыдатаў у дэлегаты УНС. А завяршальны этап фармавання так званага вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады працягнецца да 10 красавіка. Усебеларускі народны сход пройдзе 24 - 25 красавіка. Яго дэлегатамі стануць 1200 чалавек з усёй краіны.