Падчас фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў (УВК) раённыя адміністрацыі Віцебску не ўключылі ў іх склад прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных структур. Такім чынам, улады падстрахаваліся ад непрыемных нечаканасьцяў падчас падліку галасоў.

На думку праваабаронцы, была парушаная працэдура фармаваньня ўчастковай камісіі, паколькі галасаваньне за яе склад адбывалася сьпісам. Аднак судзьдзя пагадзілася з заявай прадстаўніка Першамайскай адміністрацыі Віцебску пра тое, што пастанова ЦВК, згодна зь якой трэба галасаваць за кожнага кандыдата ў чальцы камісіі асобна, носіць рэкамэндацыйны характар, і пакінула скаргу без задавальненьня.

Георгі Станкевіч – беларускі бард і паэт, аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў, працуе настаўнікам нямецкай мовы ў сельскай школе ў Бешанковіцкім раёне. У палітычным жыцьці краіны ён удзельнічае ці ня 20 гадоў, а сёлета вырашыў балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З гэтай нагоды наш карэспандэнт пагутарыў са спадаром Георгіем.

У Полацку 27 ліпеня адбыўся пікет, прысьвечаны Дню незалежнасьці Беларусі. Мерапрыемства прайшло ў межах выбарчай кампаніі Вольгі Дамаскінай.

Сыну вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова – Аляксею Мілюкову, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», не даюць магчымасьці сустракацца з наведвальнікамі.