Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ад апазыцыйнай левай партыі “Справядлівы сьвет” Вадзім Кузьмін зьвярнуўся ў пракуратуру наконт магчымай правакацыі  ў дачыненьні да яго і ягонай жонкі Вольгі Каравашкінай. Ён баіцца, што ў ягоную кватэру могуць падкінуць набоі да стрэльбы ці нават наркотыкі.

8 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёну Віцебску прадстаўнікі апазыцыйных парый БНФ і АГП спрабавалі абскардзіць неўключэньне сваіх сябраў у склад участковых выбарчых камісій. Суд скаргі не задаволіў…

Патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Натальля Шарыпа зь Віцебску сабрала ў паўтары разы больш подпісаў выбарцаў, чым таго патрабуе заканадаўства, – 1500. Пры тым што з 14-ці чалавек яе ініцыятыўнай групы актыўным зборам займаліся толькі 6 сябраў групы. “Няма нічога немагчымага!” – кажа Натальля.

У чацьвер 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднаньняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.

Віцебскі пэнсіянэр і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімер Мацкевіч зладзіў перадвыбарчы пікет пад сьценамі віцебскага сьледчага ізалятару. На думку Мацкевіча, уся нашая краіна ператварылася ў адну вялікую турму, а ўсе грамадзяне – у яе вязьняў. “Дык дзе ж яшчэ зьбіраць подпісы, калі не пад сьценамі вязьніцы?” – кажа пікетоўца.