Газета заўважыла ажно два інтрыгоўных сюжэты, якія меркавана, мусяць абудзіць інтарэс мясцовых жыхароў да ўдзелу ў выбарах.
Прыкладам, супернікамі па Ноўкінскай выбарчай акрузе з'яляюцца дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Віцебскім раёне Алена Волахава ( уладальніца гучнай пасады з мінімальным уплывам) і Ігар Ісачанка, былы дзейны дэпутат абласнога савета апошняга склікання, які мусіў пакінуць дэпутацкае крэсла ў сувязі з прызначэннем старшынём Аршанскага райвыканкама. Улетку яго змясцілі з гэтай пасады, і спадар Ісачанка зноў хоча трапіць у дэпутаты абласнога савета. Не цяжка здагадацца, на чым баку перавага – на баку чыноўнікі і дэпутата са стажам ці на баку дырэктаркі, раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраха.
Газета заўважыла і яшчэ адзін падобны прыклад на Полаччыне, дзе па маладзёжнай выбарчай акрузе №32 балатуюцца старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў і дырэктарка ЦБС Наваполацка Марыя Караваева. Жанчына кіруе гарадскімі бібліятэкамі, а яе супернік – усім горадам. «Витьбичи» ўбачылі інтрыгу яшчэ і ў тым, што абодва кандыдаты – аднапартыйцы, сябры партыі «Белая Русь». Таксама ў артыкуле між радкоў чытаецца намек, што неўзабаве ў Наваполаку можа быць прызначаны новы кіраўнік: паводле Выбарчага кодэкса, старшыні гарвыканкамаў не маюць права адначасова быць дэпутатамі мясцовых саветаў.
«Паражэнне на выбарах нясе патэнцыйныя рызыкі для рэпутацыі», - піша газета. Тэарэтычна гэта так, але пры ўмове, што выбары сапраўды існуюць. Але ў Беларусі яны даўно заменныя чарговай кампаніяй «прызначэння зверху».
Ганна Варахоўская