На Віцебшчыне зарэгістравана толькі 20% назіральнікаў ад неабходных
У Віцебскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы ўжо акрэдытавалі крыху больш за 280 наглядальнікаў (20 працэнтаў ад мінімальна неабходнага) з грамадзян, якія пражываюць у межах рэгіёну. Для таго каб у кожным выбарчым участку, а іх у рэгіёне створана 693, было хаця б па два назіральнікі, неабходна знайсці яшчэ як мінімум 1100 грамадзян з актыўнай палітычнай пазіцыяй.
Выбарная кампанія ў абласны прадстаўнічы орган улады пакуль не з'яўляецца «ўзорам дэмакратыі»
У Віцебскі абласны Савет дэпутатаў сярод прэтэндуючых на дэпутацкае крэсла практычна няма канкурэнцыі, парушаны гендэрны баланс, адсутнічаюць прадстаўнікі ад рабочых і сялян, а таксама намеціўся ўнутрыпартыйны "дамоўнячок". Калі такая тэндэнцыя захаваецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў, то можна будзе канстатаваць аб поўнай дэградацыі гэтага інстытута мясцовага прадстаўнічага органа ўлады.
У Віцебску патэнцыйны кандыдат у дэпутаты даў інтэрв'ю да пачатку агітацыйнай кампаніі
З 31 студзеня па 24 лютага ў Віцебскім рэгіёне будзе праходзіць перадвыбарчая агітацыя. Але ўжо зараз, у парушэнне выбарчага закону, некаторыя прэтэндэнты на крэсла дэпутата пачалі сваю агітацыйную кампанію ў СМІ. Першым у Віцебску выпадкам ускоснай агітацыі стала інтэрв'ю вайсковага камісара Віцебскай вобласці Руслана Шкодзіна, які збіраецца стаць дэпутатам у Палату прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай № 19 выбарчай акрузе. Інтэрв'ю з'явілася ў суботу, 20 студзеня, на сайце дзяржаўнага СМІ газеце "Віцьбічы", якое за суткі праглядзела больш за 1500 патэнцыйных выбаршчыкаў.
На Полаччыне канкрэтных месцаў для вулічнай агітацыі не вызначалі, а на Аршанчыне – наадварот
Аршанскі райвыканкам вызначыў 18 месцаў на тэрыторыі раёна, дзе кандыдатам у дэпутаты можна ладзіць сходы, мітынгі і пікеты. Два месцы для агітацыі – у самой Оршы, у іншых населеных пунктах – па адным, і ў асноўным гэта пляцоўкі перад установамі культуры. Полацкі райвыканкам прыняў досыць арыгінальнае рашэнне: канкрэтных месцаў не вызначана, і арганізатарам ёсць, з чаго выбраць. Тым болей, што цяпер не трэба вылічваць адлегласць ад месца правядзення імпрэзы да выканкамаў, вакзалаў, пастарункаў і гд.
Віцебшчына: «конкурс» ахвотных трапіць у Парламент- 2,5 прэтэгдэнты на адно месца
Завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі на кандыдатаў у дэпутаты Парламента і мясцовыя саветы. Паводле інфармацыі абласной выбарчай камісіі, на Віцебшчыне неабходна абраць 14 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якія прэтэндуюць 35 чалавек. Сярод іх 20 актывістаў палітычных партый, у асноўным гэта члены Беларускай партыі "Белая Русь" (9) і ЛДП (9). Прычым на чарговы тэрмін вырашылі балатавацца трое дзейных дэпутатаў Парламента. Працэдура рэгістрацыі кандыдатаў працягнецца па 30 студзеня ўключна, пасля чаго тыя, хто пройдзе яе паспяхова, атрымаюць пасведчанні кандыдатаў і пачнуць агітацыю.