У межах кампаніі “Права выбару” ў Віцебску праходзяць трэнінгі для ахвотных стаць незалежнымі назіральнікамі на выбарчых участках. На дзьве віцебскія акругі – Чкалаўскую і Горкаўскую – каардынатары кампаніі мяркуюць падрыхтаваць больш за 140 назіральнікаў. Парлямэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца сёлета 17 лістапада.

Віцебскую актывістку “Матчынага руху 328” Натальлю Шарыпу не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Кастрычніцкай акрузе №20. За бортам выбарчай кампаніі апынуўся і сацыял-дэмакрат Алег Філеня. Затое ў подпісах рэктара ВДУ Аляксея Ягорава камісія не знайшла аніводнай памылкі…

Увечары 16 кастрычніка на паседжаньні выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19 былі зарэгістраваныя 7 кандыдатаў у дэпутаты, то бок усе, хто падаваў дакумэнты на рэгістрацыю і выказаў жаданьне пазмагацца за дэпутацкае месца ў беларускім парлямэнце.

12 кастрычніка ў будынку Віцебскага аблвыканкаму адбылося паседжаньне Віцебскай абласной выбарчай камісіі (ВАВК). На ім прысутнічала 11 сябраў камісіі і 7 назіральнікаў, у тым ліку двое інвалідаў-вазочнікаў. Камісія працавала 4 гадзіны, але больш за палову гэтага часу пайшло на разбор дзейнасьці сябра выбаркаму і праваабаронцы Паўла Левінава…

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ад апазыцыйнай левай партыі “Справядлівы сьвет” Вадзім Кузьмін зьвярнуўся ў пракуратуру наконт магчымай правакацыі  ў дачыненьні да яго і ягонай жонкі Вольгі Каравашкінай. Ён баіцца, што ў ягоную кватэру могуць падкінуць набоі да стрэльбы ці нават наркотыкі.