Гэта старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская ( ад Чкалаўскай акругі № 5), старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова (ад Паўднёвай акругі № 7) і сакратар абкама КПБ Артур Церашкоў (ад Білеўскай акругі № 9).

Вось і Юрый Дзяркач, так званы член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў пажадаў усеагульна выказаць сваю адданасць гаспадару – кіраўніку Беларусі Лукашэнку.

Старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Зміцер Хома абвясціў папярэднія вынікі электаральнай кампаніі. Па ягоным даным ўсе прадстаўнічыя органы ўлады рэгіёну запоўнены новымі складамі дэпутатаў, выбраныя 14 дэпутатаў парламента, яўка выбаршчыкаў склала 75%.

У Віцебскай вобласці на мінулых на ўчастках для галасавання працавала каля 4 тыс. мясцовых і толькі 6 міжнародных наглядальнікаў, якія прадстаўлялі краін былога СССР, якія ўваходзяць у Садружнасць незалежных дзяржаў (СНД). Лідэрам думкі аб выбарах на Віцебшчыне стаў старшыня Пскоўскай абласной выбарчай камісіі Ігар Сопаў.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі ўладаў, за 20-24 лютага на 687 выбарчых участках у Віцебскай вобласці прагаласавала 377,77 тыс. чалавек або - 41,71% ад 857,97 тыс. выбаршчыкаў, якія пражываюць у рэгіёне. За пяць дзён датэрміновага галасавання сябры ўчастковых выбарчых камісій выдалі 966 тыс. бюлетэняў для галасавання.