Выступ аршанскага нараджэнца ў гарадскім палацы культуры быў анансаваны як «урок мужнасці» пад назовам «Зрабі слушны выбар!» А самога Талая прадставілі маладым людзям як матывацыйнага трэнера, паралімпійца, палітыка, прадпрымальніка, бацьку чацьвярых дзяцей, і «благотворителя», маючы на ўвазе ў тым ліку і ягоныя захады па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны, якія расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны. За гэта Аляксею Талаю пагражае 15 гадоў або пажыццёвае зняволенне, але на сустрэчы з аршанскай моладдзю пра такі факт не згадалі.

Газета «Полацкі веснік» падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне спадарыні Адзінцовай, пыцытаваўшы словы маладой жыхаркі Полацка Валерыі Голубевай, удзельніцы Моладзевага парламента пры Полацкім райсавеце. «Сваёй працай у акрузе яна паказала сябе ініцыятыўным, неабыякавым да чужых бедаў дэпутатам і чалавекам, бо тржба мець вялікую адказнасць, каб прадстаўляць інтарэсы людзей і дапамагагаць ім у вырашэнні надзённых пытанняў. Упэўнена, што Святлана Уладзіміраўна і далей будзе працаваць на карысць і дзеля росквіту нашай краіны. І дакладна буду галасаваць за яе на выбарах», - кажа дзяўчына, якая ўжо спрычынілася да супрацы з уладнымі структурамі і не мае сумневаў нават у тым, што спадарыню Адзінцову абавязкова зарэгіструюць у якасці кандыдаткі.

Згодна з планам выбарчай кампаніі ў рэгіёне завяршыўся працэс утварэння ўчасткаў для галасавання і падыходзіць да завяршэння падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў на працу ў мясцовых Саветах усіх узроўняў.

Віцебская абласная выбарчая камісія 29 снежня прыняла канчатковае адмоўнае рашэнне па скарзе на жыхара Оршы Уладзіміра Байцова. Ён абскардзіў рашэнне Аршанскай раённай выбарчай камісіі аб адмене рашэння аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў. Але, так як рашэнне Віцебскай ВК было заснаванае на няправільна прыманай норме закона, гэтае рашэнне павінна быць адменена.

У рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ. Уся гэтая актыўнасць можна расцаніць як прыхаваная незаконная агітацыя ў перыяд рэгістрацыі.