Уладзіміра Мартава судзілі і кінулі за краты на 7 сутак
Доктару Уладзіміру Мартаву, затрыманаму на лецішчы пад Лепелем, прысудзілі 7 сутак адміністратыўнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку журналістка Таццяна Матвеева са спасылкаю на жонку медыка Алену.
15-гадовага падлетка суд адправіў на 10 гадоў за краты за 14 грамаў забароненага рэчыва
Суд Першамайскага раёну гораду Віцебску вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 15-гадовага падлетка С. з Наваполацку, прызнаўшы яго вінаватым у распаўсюджванні буйной партыі наркотыкаў у складзе арганізаванай групы (частка 4 артыкула 328). На працэсе сваю віну хлопец прызнаў толькі часткова.
Яшчэ аднаго віцябляніна асудзілі за абразу ганцавіцкага міліцыянта Ігара Вольніча
14 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску асудзіў на паўтара года «хіміі» Руслана Чэркаса за каментар пакінуты ў «Аднакласніках» у чэрвені 2020 году на старонцы Вольгі Карач. Суддзя Наталля Карабліна прызнала мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).
У Віцебскай вобласці колькасць адміністрацыйных справаў па палітычных матывах зменшылася праз узмацненне рэпрэсій
Колькасць разгледжаных судамі Віцебскай вобласці адміністрацыйных справаў у 2021 годзе скарацілася на траціну. Усяго за гэты перыяд суды разгледзелі каля 26 тыс. адміністрацыйных справаў, што амаль на 13,1 тыс., або на 33,5% менш, чым у 2020 годзе. У сувязі з жорсткімі рэпрэсіямі ў дачыненні да палітычнай апазіцыі колькасць адміністрацыйных справаў, звязаных з пераследам грамадзянскіх актывістаў, таксама зменшылася.
У Віцебску ўпершыню будуць судзіць за рэабілітацыю нацызму
17 лютага суддзя Віцебскага абласнога суду Аляксандр Абашын пачне разгляд крымінальнай справы па ч.1 артыкула 130-1 («Рэабілітацыя нацызму»). У Беларусі гэта будзе першы працэс, на якім будуць судзіць па гэтым артыкуле. У рэабілітацыі нацызму абвінавачваюць 33-гадовага Аляксандра Вольскага, якога затрымалі на пачатку 2022 году.