У Віцебскай вобласці суды працягваюць прымаць рашэнні па прызнанні матэрыялаў ТГ экстрэмісцкімі
За студзень 2022 года судамі Віцебскай вобласці было прынята 13 пастаноў аб прылічэнні камунікацыйных рэсурсаў да распаўсюджвальнікаў экстрэмісцкага кантэнту. Адзін з іх сапраўды вёў прапаганду экстрэмізму, а астатнія 12 былі звязаныя з пратэстнай актыўнасцю, якая ўзнікла па прычыне фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Суды ўзяліся за старое: ад пачатку 2022 году прызналі экстрэмісцкімі 7 інтэрнет-рэсурсаў
За першыя тры тыдні 2022 году рашэннямі судоў Віцебску і Віцебскай вобласці былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 7 інфармацыйных рэсурсаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэнняў можа нанесці значную шкоду дзяржаве або зрабіць немагчымым самое іх выкананне.
Навапалачаніна Руслана Слуцкага асудзілі на 11 гадоў калоніі
20 студзеня суд Полацку і Полацкага раёну прысудзіў 38-гадовага Руслана Слуцкага да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчына прызнаны вінаватым у акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК) і замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК). Суд цягнуўся больш за месяц, бо пацярпелымі ў справе праходзіла каля 70 чалавек, паведамляе «Вясна».
«Паважаю, ганаруся, чакаю». Валеры Ісаеў пракаментаваў прысуд журналісту Аляксандру Івуліну
Спартовы журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін быў асуджаны 19 лютага на два гады калоніі агульнага рэжыму. Суд Савецкага раёну Менску прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Апроч таго, абвінавачанне палічыла, што журналіст на сваім ютуб-канале «ЧестнОК» размяшчаў відэазапісы, заахвочвальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай улады.
Пракурор запатрабаваў 11 гадоў калоніі для навапалачаніна, якога вінавацяць у тэрарызме
18 студзеня ў судзе Полацкага раёну адбылося чарговае паседжанне ў межах крымінальнай справы, распачатай у дачыненні 38-гадовага рамесніка Руслана Слуцкага. Мужчыну абвінавачваюць у акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК) і ў замаху на прывядзенне ў непрыгоднасць чыгуначных пуцей (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК). Падчас судовых спрэчак пракурорка Таццяна Шабека запрасіла для мужчыны 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.