Бацькі Андрэя даведаліся, што падчас першага арышту ў наваполацкім ЦІПе ў яго здарыўся гіпертанічны крыз, і ўвогуле трымаецца высокі ціск. Пра гэта стала вядома падчас другога судовага працэсу, які праходзіў праз скайп. Пасля арышту, прысуджанага паводле артыкула 19.11 КаАП, Андрэй Галавырына асудзілі паводле артыкула 24.23 КаАП за жоўта-блакітны сцяг на аватарцы ў сацыяльных сетках. Суд расцаніў гэта як несанкцыянаванае пікетаванне.
Андрэй Галавырын – даўні ўдзельнік дэмакратычнага руху ў Наваполацку. У пачатку 2000-х ён далучыўся да «Моладзі БНФ» і неаднойчы быў затрыманым за распаўсюд улётак і г.д.
Што да арыштаў на 15 сутак, то гэта стала ўжо звыклай практыкай на Полаччыне. Так, затрыманай 30-га чэрвеня ўдзельніцы фальклорнага гурта «Варган» Ксеніі Глот таксама прысудзілі 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Дзяўчыну таксама асудзілі 1 ліпеня.
Міхась Хмара
Субота, 02 Ліпень 2022
У Андрэя Галавырына падчас арышту здарыўся гіпертанічны крыз
Наваполацкаму грамадскаму актывісту прысудзілі другі арышт запар. Ён быў затрыманы 15 чэрвеня і асуджаны на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 1 ліпеня яго асудзілі другі раз – за несанкцыянаванае пікетаванне. Цяпер Андрэй Галавырын мусіць адбыць два арышты па 15 сутак запар, нягледзячы на праблемы са здароўем.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: