Суд прызнаў 4 старонкі «Віцебскай Вясна» «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
1 лютага шэраг рэсурсаў праваабарончага цэнтру «Вясны» з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Экстрэмісцкай» была прызнаная 21 інтэрнэт-старонка Праваабарончага цэнтру — пералік іх займае ажно 2,5 старонкі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За абразу менскай суддзі Шабуні жыхара Віцебску асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 9 лютага скончыўся судовы працэс над 51-гадовым Андрэем Кузняцовым, у дачыненні якога была распачатая крымінальная справа за абразу менскай суддзі Вікторыі Шабуні (арт. 391 КК РБ). Мужчыну прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі на 2,5 года без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Уладальніка аграсядзібы Алега Раманчыка асудзілі на тры гады «хіміі»
38-гадовага жыхара Браслава прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – за заклікі да пратэстаў і распаўсюд інфармацыі пра пракурора Браслаўскага раёну, якую суд палічыў ілжывай (арт.188, ч.2 арт.203-1, ч.1 арт.342). 7 лютага справу Алега Раманчыка разбіраў суд Шаркаўшчыны і Шаркаўшчынскага раёну ў асобе суддзі Аксаны Табола.
За абразу работнікаў міліцыі, вайскоўца і прэзідэнта суд адправіў віцебскага прадпрымальніка на 2 гады ў калонію
4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебска дырэктара ПУП Аляксандра Міхайлава. Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі з агульным рэжымам.
Машыністу з Оршы далі 2,5 гады «хіміі» за каментар пад фота ДАІшніка ў сацсетках
2 лютага суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў справу Арцёма Ляшнеўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». У віну 37-гадоваму мужчыне ставілі тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага ДАІшніка Вайцяшонка.