Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу адміністратара ТК "Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни"
У Віцебскім абласным судзе яшчэ ў лютым да 7,5 гадоў калоніі асудзілі 52-гадовага жыхара Полацку Анатоля Мацулевіча. За стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому» яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Мужчына пад вартай утрымліваецца ўжо дзесяць месяцаў. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Яўген Буруноў.
Жыхара Полацку Юрыя Шчарбакова асудзілі за карцінку з інтэрнэту і рэпост двухгадовай даўніны
Па рашэнні суду Полацку і Полацкага раёну работнік прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» Юрый Шчарбакоў быў асуджаны да 15-ці сутак арышту за дзве публікацыі ў сацыяльных сетках. Абедзве публікацыі былі зроблены некалькі год таму, але толькі цяпер сталі падставай для адміністрацыйнай справы і судовага разбіральніцтва. Рашэнне пра арышт прыняў суддзя Андрэй Дзергачоў.
У Полацку на 7,5 гадоў асудзілі рэдактара тэлеграм-канала "Полацк краіна для жыцця чат"
Суд Полацкага раёна прысудзіў 52-гадовага ўраджэнца Полацка, які працаваў кіроўцам аўтобуса ў Польшчы да 7,5 гадоў пазбаўлення волі. Асуджанаму ставілі ў віну стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і навучанне асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Тым не менш пасля асуджэння рэдактара ТК працягвае распаўсюджваць інфармацыю і мае 770 падпісчыкаў.
За абразу старшыні Шумілінскага суда вінаваты асуджаны на 3 гады абмежавання волі
У пачатку красавіка за абразу старшыні суда Шумілінскага раёна Іны Грабоўскай жыхар п. Обаль (Шумілінскі раён) быў пакараны 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прычынай інцыдэнту стала незадаволенасць, з пункту гледжання 61-гадовага асуджанага, несправядлівым прысудам па адміністрацыйнай справе, раней вынесеным яму суддзёй Грабоўскай.
У Віцебску за абразу міліцыянта асудзілі жыхарку Крычава
Суд Першамайскага раёну Віцебску пакараў жыхарку Крычава Марыну Каласкову абмежаваннем волі на паўтара гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы яе вінаватай паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу. Суддзя Міхаіл Юрчанка асудзіў жанчыну за абразу былога начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова. Пацярпелы на паседжанне не зʼявіўся, але пісьмова звярнуўся ў суд з заявай аб спагнанні з абвінавачанай сродкаў у памеры 1000 рублёў за маральную шкоду. Суд задаволіў матэрыяльныя прэтэнзіі Куляшова.