Прысуд вынесла суддзя Сняжана Кіндзеева. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы памочнік пракурора Андрэеў.
Пацярпелымі па справе прызнаныя намеснік міністра МУС Мікалай Карпянкоў, якому Власенка выплаціў тысячу рублёў маральнай шкоды і Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава.
У 2021 годзе ў суполцы "Беларусь головного мозга" і "Каратели Беларуси" Власенка пакінуў каментары, якія зневажаюць гонар і годнасць і ўтрымліваюць негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады. Гэта было пацверджана лінгвістычнай экспертызай.
С месца працы мужчыны быў дасланы ліст, у якім арганізацыя прасіла суд прызначыць для Власенка пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі: у гэтым выпадку яны гарантавалі яму працоўнае месца. Але гэты зварот суд праігнараваў пры вынявенні прысуду, бо была абцяжарваючыя пакаранне акалічнасць - раней абвінавачаны быў судзімы.
Прысуд набудзе моц праз дзесяць дзён, калі падсудны за гэты час не падасць апеляцыю ў Віцебскі абласны суд.
Віталь Кажух