Супрацоўнікі МНС выявілі парушэнні, але суд не пагаджаецца прыпыніць дзейнасць небяспечных аб’ектаў
17 снежня 2024 года, праз тры дні пасля маштабнага пажару ў ГЦ «Беларусь», абласное ўпраўленне МНС ініцыявала пазапланавую праверку ўсіх аб'ектаў кампаніі МегаЕвротекс, якая валодае і згарэлым гандлёвым цэнтрам, і шэрагам іншых. Праверка завяршылася 14 лютага 2025 года, і паказала сур'ёзныя парушэнні пажарнай бяспекі. МНС звярнулася ў гаспадарчы суд, каб прыпыніць дзейнасць дзевяці аб'ектаў да поўнай ліквідацыі праблем.
Школа або TikTok
Настаўніцы полацкай СШ №18 прыйшлося звольніцца, бо адміністрацыя навучальнай установы паставіла яе перад выбарам: або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на сыход па ўласным жаданні. Прынамсі, так апісвае сітуацыю сама блогерка, якая 7 гадоў адпрацавала ў школе настаўніцай ангельскай мовы.
Сталі вядомыя планы пра экстрэнна зачыненую гімназію №1
У адкрытую віцеблянам пра перспектывы адной з найстарэйшых устаноў горада нічога не паведамілі. Толькі на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка, што рыхтуецца грамадскае абмеркаванне планаў рэканструкцыі будынка, у якім летась з’явілася шчыліна ў сцяне. Вучняў тады экстранна “рассартавалі” па іншых школах, з невядомымі перспектывамі. Нічога пра іх будучыню не вядома і цяпер.
"ЧАТ Витебск, я гуляю!" у Тэлеграм прызнаны "экстрэмісцкім"
Інфармацыя пра гэта з'явілася 20 сакавіка ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. УВАГА! Спіс удзельнікаў чата адкрыты. Калі гэтыя людзі ў Беларусі, ім варта паклапаціцца пра ўласную бяспеку!
Да меркавання грамадскасці не прыслухаліся
У Віцебску ў апошнія гады актыўна ўшчыльняюць гарадскую забудову, узводзячы новыя дамы “вокны ў вокны” са збудаванымі раней. Пратэставаць супраць гэткага ўшчыльнення спрабавалі жыхары дома №105 корп.1 па Маскоўскім праспекце - побач з іх домам вырашылі ўзводзіць яшчэ адну шматпавярхоўку.