Вёска Шэвіна знаходзіцца ў Лятчанскім сельсавеце, побач – вядомы санаторый «Лётцы», асабліва папулярны ў гасцей з суседняй Расіі. Прайшоўшыся па наваколлях, яны ўжо не скажуць, што « у Беларусі – чысценька». А прагуляцца ў маляўнічых мясцінах ахвотных шмат: тут і прыгожае возера, і лес, і нават тыя самыя могілкі, якія з'яўляюцца, па сутнасці, арыгінальным краязнаўчым аб'ектам, падобнага якому няма нідзе.

Дэпутаты Віцебскага гарсавета падзялілі грошы: на чарговай сесіі ўнеслі змены ў бюджэт Віцебска на 2024 год. Яны зацвердзілі размеркаванне дадатковых прыбыткаў на агульную суму звыш 11 мільёнаў рублёў. Дадатковыя грошы з'явіліся дзякуючы «бязвыплатным паступленням з абласнога бюджэту (1,4 мільёна рублёў) і звышпланавым даходам - больш за 9,6 мільёна рублёў»,  якія былі атрыманыя з падаткаў.

Пад увагу Святаслава Міхайлава, галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, трапіў скандал у полацкім універсітэце. Студэнты пачалі масава скардзіцца, што іх перасяляюць у працоўныя інтэрнаты, бо ў студэнцкіх месцаў няма – туды селяць студэнтаў-замежнікаў. Святаслаў Міхайлаў назваў гэта ў сваім блогу «хлуснёй», а звесткі пра незадаволенасць студэнтаў – спробай дэскрыдытаваць улады напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Але ў тэлепраграме «Віцебскі веснік» інфармацыю пра перасяленне студэнтаў пацвердзілі.

Сёлета бяда да альгоўцаў прыйшла адкуль не чакалі: у сярэдзіне траўня трохпавярховы дом на вуліцы Цэнтральнай пачалі рамантаваць. У прыватнасці, рамантавалі дах. Але пачаліся дажджы, і якраз на той момант дах быў «адкрыты», прасцей сказаць – яго не было. Кончаткова праблема вырашылася толькі цяпер – позняй восенню.

З грамадскім транспартам у абласным цэнтры кепска, асабліва бракуе аўтобусаў - вялікая частка машын ужо даўно выпрацавала належны амартызацыйны тэрмін. Аўтобусы ці падоўгу стаяць на рамонце, ці ўвогуле на лініі няма чаго выпускаць...  Таму з'яўленне дзесяці новых МАЗ-216047, якія закупіў горад, было заўважана з вялікай радасцю. Але ж транспартныя сродкі выпусцілі на маршруты непадрыхтаванымі, і некаторыя пасажыры рызыкуюць атрымаць штраф за безбілетны праезд – але не па ўласнай віне.