Аўторак, 29 Верасень 2026

Знікла частка "экстрэмістаў" з сайта МУС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", знікла частка спіса, абноўленага ў мінулую пятніцу: дадзеных, што былі размешчаныя там 25 верасня, больш няма. Мы заўважылі гэта яшчэ ўчора.

Калі гэта тэхнічны збой на сайце ведамства, то ён да гэтай пары не выпраўлены. Калі ж мы сутыкнуліся з чарговай спробай схаваць інфармацыю ад грамадства, то гэта відавочная спроба прыхоўвання фактаў рэпрэсій па "палітычных" артыкулах.

Пералік "экстрэмістаў" на сайце Міністэрства ўнутраных справаў ўжо традыцыйна абнаўляўся кожную пятніцу. У ім утрымліваліся звесткі пра пакараных па "экстрэмісцкіх" артыкулах, якія маюць выразную палітычную афарбоўку. Гэтыя звесткі вельмі важныя для праваабаронцаў, бо яшчэ раней ад шарокай грамадскасці была закрыта база судовых рашэнняў і прысудаў, з якой можна было даведацца пра акалічнасці многіх палітычна матываваных спраў. А галоўнае - пра іх колькасць. Яна даволі істотная насуперак сцвярджэнням Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі "няма пакараных за палітыку". 

Ігар Няфёдаў