Памёр Юрый Конышка, найстарэйшы грамадскі актывіст з Оршы
Аршанскага прыхільніка Зянона Пазняка і дэмакратычных перамен у родным горадзе не стала 21 ліпеня, але пра гэтую сумную навіну стала вядома толькі цяпер. Юрый Конышка пайшоў у лепшы свет на 80-м годзе жыцця, пакінуўшы па сабе добрую памяць ва ўсіх сяброў і блізкіх.
На Віцебшчыне вынесены 52 прысуды за пратэсты 2020-га года
Віцебшчына не з’яўляецца лідарам па пераследзе за ўдзел у пратэстах паводле ч.1 арт 342 КК РБ. Але ў нашай вобласці ёсць адметны выпадак: толькі ў адным Глыбокім за ўдзел у пратэстах восенню 2020-га года ўжо асуджана каля 40 чалавек .Паводле “экстрэмісцкага перліку” на сайце МУС, на момант абвяшчэння выракаў рознымі судамі 92 чалавекі жылі ў Віцебскай вобласці.
Каардынатар ініцыятывы “Народный депутат” абвясціў пра афіцыйнае закрыццё праекта
Ініцыятыва была заснавана ў Віцебску і займалася аналізам дзейнасці дэпутатаў і чыноўнікаў - наколькі дбайна яны выконваюць свае працоўныя абавязкі і абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам. Паводле рашэння КДБ ад 21 красавіка 2025 года яна была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем” і ўключана ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС.
“Абразіў сцяг”, прайшоўшы з ім па вуліцы
У Віцебску - чарговая справа “за абразу нацыянальнай сімволікі”. Яе фігурант - 34-гадовы мясцовы жыхар, якому цяпер пагражае да 3-х гадоў пазбаўлення волі. Ен разам з дрэўкам вынуў дзяржаўны сцяг з кранштэйна і прайшоў з ім каля 100 метраў, пасля чаго кінуў на зямлю.
Змаганне за дзіцячы садок скончылася перамогай
Маладыя маці з аграгарадка Гаршчэўшчына запісалі ў TikTok зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не зачыняць дзіцячы садок. Рашэнне пра гэта было прынята на ўзроўні выканкама Талачынскага раёна, і спачатку ініцыятарак захавання дзіцячай установы проста “адфутбольвалі”. Але рэзананс у недзяржаўных СМІ, падобна, дапамог: дзіцячы садок пакідаюць, а гэта значыць, што 11 дашкалят не будуць вазіць у суседнюю веску, як гэта прапаноўвалі чыноўнікі.