На сайце Віцебскага гарвыканкама выйшла паведамленне ад імя старшага памочніка пракурора г. Віцебска пра сутнасць абвінавачання, падтрыманага ведамствам, супраць «грамадзяніна О.» З вялікай ступенню верагоднасці можна казаць, што вядзецца пра крымінальную справу 20-гадовага віцябляніна Арцёма Янкіна, асуджанага сёлета ў верасні паводле ч. 1 арт. 368 КК.

Імя жанчыны – Рыта – было надрапана на ручцы зубной шчоткі, якую знайшлі на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Артэфакт дасталі з зямлі падчас эксгумацыі парэшткаў, якую праводзіў 52-гі пашуковы батальён у 2017 годзе. Актывістам ініцыятывы, якія даведаліся пра «расстрэльнае месца» дзякуючы мясцовым жыхарам, удалося сфатаграфаваць знаходку. Цяпер яны праводзяць уласнае даследаванне, каму яна магла належаць.

У ходзе абмеркавання вынікаў работы мясцовых улад на выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Шуміліне чыноўнік падкрэсліў, што за дзевяць месяцаў 2024 года ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы паступіла больш за 28 тысяч зваротаў, і гэта на 9,5 працэнта перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду 2023 года.

Вайскова-патрыятычны клуб «Доброволец» быў заснаваны ў аграгарадку Кардон пры мясцовай школе. У яго складзе 15 вучняў 8-11 класаў, прычым практычна палова з іх (7 чалавек) – дзяўчаты, сярод якіх – дачка намесніцы дырэктара па выхаваўчай працы. Клуб быў заснаваны «напярэдадні ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі».

Раённае дзяржаўнае выданне размясціла на сваім сайце артыкул, дзе гаварылася пра пасяджэнне райвыканкама, дзе разглядалася, як суб'екты гаспадарання выконваюць Дырэктыву «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины», а таксама як рэалізуецца праграма «Комфортное жилье и благоприятная среда» на 2021-2025 годы» на Сенненшчыне. Адказы на пытанне «Як?» чытачам не паведамілі.