У Докшыцах зачынілі радзільны дом і акушэрскае аддзяленне. Кажуць, што гэта палепшыць якасць медычных паслуг
Чытачка паскардзілася ў раённую газету на тое, што ў Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы няма некаторых урачоў вузкай спецыялізацыі. Слова ў адказ далі намесніцы галоўнага ўрача медустановы Інне Кучыц. І тут аказалася, што ўсё яшчэ горш, чым выглядала з ліста жыхаркі Докшыччыны.
Віцебскі аблвыканкам зняў абмежаванне на продаж піва ў дні выпускных. Папулісцкі ход?
Выканкам унёс змены ў нарматыўны акт, які рэгулюе парадак продажу піва на тэрыторыі вобласці. Да выпускных яшчэ далекавата, але 3 снежня Аляксандр Субоцін падпісаў зменены дакумент, і ў выніку якіх з яго знік абзац аб забароне гандлю півам і слабаалкагольнымі напоямі ў дні выпускных. Што можа стаяць за гэтым рашэннем, разважае юрыст.
Новую лазню, над якой «узяў шэфства» старшыня гарвыканкама, адчыняць толькі праз паўгода?
З сайта дзяржзакупак стала вядома, што ўпраўленне капітальнага будаўніцтва горада Віцебска закупляе партыю трэнажораў для лазні на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, не могуць дабудаваць ужо шмат гадоў. Спартовага абсталявання плануецца закупіць на 1 800 100 рублёў. Паставіць абстляванне замоўцу па ўмовах тэндэра трэба будзе да 20 траўня 2025 года.
На чарговым дні інфармавання ў Оршы выступоўцы прадэманстравалі добрае веданне метадычкі
Гэта не метафара і не перабольшванне: падчас адзінага дня інфармавання, які прайшоў у сярэдняй школе №5 перад настаўнікамі гэтай і іншых навучальных установаў выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Марыя Шматава. Давайце звернем увагу на змест яе прамовы.
Былы віцебскі ваенком разважае пра «дзяржаўны пераварот 2020 года» і раіць чытаць выключна дзяржаўныя СМІ
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы Віцебшчыны пачалі адно за адным змяшчаць інтэрв'ю з праўладнымі дзеячамі. Гавораць яны, у прынцыпе, абсалютна аднолькавыя рэчы. Пасылаў да суграмадзян бывае некалькі, і ўсе яны шаблонныя. Прааналізуем хіба інтэрв'ю гарадской газеце «Віцьбічы» былога віцебскага ваенкома, а цяпер дэпутата Палаты прадстаўнікоў апошняга склікання Руслана Шкодзіна.