Усе яны не маюць аніякага дачынення да рэгіёнаў, пракуратуры якіх знайшлі “крамолу”. Асабліва “пашчыравалі” пракуратуры і суд Лёзненскага раёна, “дзякуючы” якім Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўніўся трыма новымі пунктамі.

Апостальскі Нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфалья і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч мелі намер наведаць у Бабруйскай калоніі палітзняволенага  святара Анджэя Юхневіча, пробашча санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, які служыў  быў асуджаны да 13 гадоў зняволення .

Максім Куксо быў асуджаны Віцебскім абласным судом, ён  прызнаны вінаватым паводле  артыкула 361-4 КК РБ  (чч.1 і 2)- садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. У пераліку “экстрэмістаў” на сайце МУС пазначана, што ў мужчыны “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць “хатнюю хімію”.

Віцебская абласная пракуратура падала ў суд Кастрычніцкага раёна 15 пазоваў на прызнанне “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй 5-ці старонак у сацыяльнай сетцы Facebook, 3-х — у Instagram, 2-х — у «ВКонтакте», адной — у «Одноклассниках», 5-ці каналаў у TikTok. Таксама найбольшы ўнёсак у выяўленне “экстрэмізму ў інтэрнэце” зрабілі пракуратуры Полацкага, Сенненскага, Чашніцкага і Гарадоцкага раёнаў.

Яе, як і ўсіх іншых, хто “трапіўся”  на палітычна матываваных  “правапарушэннях”, перыядычна выклікаюць на гутаркі ў міліцыю. Атрымаўшы чарговае запрашэнне на такую гутарку, Мірсалімава  абвінаваціла супрацоўнікаў міліцыі ў тым, што ў іх з памылкамі запісаны яе адрас. Толькі свае прэтэнзіі яна выказала не міліцыянтам, а ў Telegram. Хаця раней яна неаднаразова адзначала, што “профилактические беседы у нас проходили вполне уважительно».