У Віцебску зачынілі яшчэ адну аварыйную школу
Практычна праз месяц пасля гімназіі №1, у сцяне якой заўважылы шчыліны, у абласным цэнтры была зачынена яшчэ адна навучальная установа – сярэдняя школа №10. Будынкі - равеснікі: і стары корпус гімназіі (былой школы №15), і 10-я школа былі ўзведзены ў 1937 годзе. Прычым пра апошнюю ў горадзе ўжо даўно гаварылі, як пра аварыйную. Але зачынілі на абследаванне толькі цяпер.
На Дубровеншчыне праца над скаргамі жыхароў «плаўна перацякла» на наступны год
У Дубровенскім райвыканкаме правялі пасяджэнне, дзе аналізавалі вынікі так званых Дзён сельсаветаў. Гэта адмысловы від дзейнасці ўладаў, калі кіраўнікі прыязджаюць «у глыбінку» і выслухоўваюць скаргі насельніцтва. Такім чынам, маўляў, улады даведваюцца пра надзённыя праблемы, каб іх аператыўна вырашыць. Аднак высветлілася, што слова «аператыўна» тут не падыходзіць: у рэгіёнах няма ні сродкаў, ні магчымасцяў вырашыць праблемы, якія існуюць гадамі.
Старшыня Віцебскага гарвыканкама «узяў шэфства» над лазняй, якую не могуць дабудаваць ужо 13 гадоў
6 лістапада старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў правёй выяздную нараду ў лазні - у лазнева-аздараўленчым комплексе па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску, які ўжо другое дзесяцігоддзе абяцаюць «вось-вось адчыніць». Прычым спадар Героеў – ужо пяты кіраўнік гарадской адміністрацыі, пры якім спрабуюць завяршыць адзін з самых вядомых «даўгабудаў» у горадзе.
Працаўнікі спецаўтабазы прыбралі гару смецця каля вёскі Баронікі. Але што зроблена, каб яна не з'явілася зноў?
Мясцовыя жыхары неаднаразова скардзіліся, што каля іхнага населенага пункта на ўзбочыне дарогі ўтварылася так званая «стыхійная звалка». Верагодна, што часткова спрычыніліся да яе з'яўлення і аднавяскоўцы. Але частка смецця мае «прамысловае» паходжанне. Адпаведна, варта пашукаць і тых, хто засмечвае тэрыторыю далёка не «бытавымі» адкідамі.
Мясцовыя ўлады вызначаюць нават колькасць вучняў у музычных школах. Навошта?
3-га кастрычніка 2024 г. Верхнядзвінскі райвыканкам прыняў рашэнне № 1186 Аб напаўняльнасці груп на 2024/2025 навучальны год для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яно цалкам адпавядае дзейнаму заканадаўству. Але што застаецца паміж радкамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Палажэння аб дзіцячай школе мастацтваў, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь?