Прапановы пабудаваць у абласным цэнтры аквапарк гучаць ужо не адно дзесяцігоддзе. Але сёлета справа нибыта ўжо зрушылася з месца: інвестары ўжо выкупілі два корпусы былога тэлезавода “Віцязь”, і ўжо створаны праект “шматфункцыянальнага комплекса з аквапаркам”. Праўда, гэты праект усе перарабляюць і перарабляюць. Апошні раз – у сувязі з апасеннямі Канструктарскага бюро «Дисплей», якое працуе на “абаронку” і вырабляе ў тым ліку авіяцыйныя дысплеі і ЭВМ спецыяльнага прызначэння.

Суд Дубровенскага раёна  ў сваіх сацсетках апублікавааў паведамленне пра судовае разбіральніцтва трагічнага інцыдэнту: на адным з прадпрыемстваў загінуў работнік. Але паведамленне практычна ананімнае – у ім адмыслова не ўказваецца, у якой  працоўнай арганізацыі здарылася трагедыя. Відаць, суды мяркуюць, што вось такога ананімнага змагання супраць парушэнняў правіл аховы працы дастаткова, каб змагацца з гэтай заганнай з’явай.

Панядзелак, 13 Кастрычнік 2025

Памёр паэт і журналіст Алесь Палынскі

Пра гэта ў сацсетках паведаміў ягоны сын Ігар Палынскі, журналіст і музыка, які мусіў пакінуць радзіму праз палітычны пераслед, і зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Алесь Палынскі  памёр у Полацку.  Яго жонку Ціну Палынскую  з траўня гэтага года трымаюць у Віцебскім СІЗА.

Штогадовая пасадка дрэваў у гэтым месцы пачала нагадваць нейкае рытуальнае дзеянне: дрэвы садзяць ужо ужо не адно дзесяцігоддзе, а яны ўпарта не хочуць прыжвацца.  Такім чынам азеляненне Парка 1000-годдзя праводзяць з пачатку 2000-х.

У будынку былога гандлёвага цэнтра пасля рэканструкцыі хочуць зрабіць дзве кіназалы, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фуд-корты, элітную гасцінічную залу і СПА-цэнтр. Гэта пацвердзіў  галоўны архітэктар Віцебска Андрэй Макееў. Запатрабаванасць гэтых аб’ектаў выклікае сумневы. І – нічога не вядома пра вынікі расследавання прычынаў пажару ў “Беларусі”, які адбыўся 13 снежня мінулага года.