Яшчэ траіх жыхароў Глыбокага прызналі “экстрэмістамі”
Суды над імі сталі наступствамі міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года. Тады было затрымана некалькі дзесяткаў чалавек, якім паставілі ў віну ўдзел у мірных пратэстах пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 г.
У “экстрэмісцкі спіс” на сайце МУС уключылі Таццяну Кандрацкую, прадпрымальніцу з Вушачаў
Са звестак у гэтым спісе вынікае, што 42-гадовую жанчыну асудзілі за “садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці” ( чч. 1 і 2 арт 361-4 КК РБ). Справу жанчыны разбіраў Віцебскі абласны суд. Падобна, што яе пакаралі “хатняй хіміяй”, бо на сайце ведамства пазначана “судзімасць не пагашана”. Пад увагу міліцыі Таццяна Кандрацкая трапіла яшчэ ў ў 2023 годзе.
З TikTok знік відэаролік са зваротам да Лукашэнкі
Некалькі тыдняў таму жыхарка аграгарадка Гаршчэўшчына размясціла на сваім акаўнце ў TikTok калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовыя жыхары цытавалі ягоныя словы пра неабходнасць стварэння годных умоваў для жыхароў сельскай мясвовасці, пра захады для замацавання кадраў на весцы, і ў сувязі з гэтым прасілі не зачыняць дзіцячы сад у іхным аграгарадку. Як толькі на гэты зварот звярнулі ўвагу недзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, з “адказам” выступіла Талачынская раённая газзета. Маўляў, мясцовыя ўлады “аптымізуюць” сестэму дзіцячых установаў для “пользы малышей”. Яшчэ праз некалькі відэаролік са зваротам да Лукашэнкі з TikTok быў выдалены.
Старонкa ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай прызнаная “экстрэмісцкай”
Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 30 ліпеня інфармацыя з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пачатку гэтага месяца ў “экстрэмісцкі” спіс на сайце ведамства дадалі YouTube-канал «Настоящая Беларусь», аўтаркай і стваральніцай якога з’яўляецца Алена Янушкоўская.
Тэрміны будаўніцтва аквапарка ў Віцебску адсоўваюцца ўсё далей
Яшчэ нядаўна старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў абяцаў , што новы аб'ект мае быць збудаваным за пару гадоў, потым загаварылі пра перспектывы на 3-4 гады. Цяпер, калі высветлілася, што праект патрабуе дапрацоўкі, стала вядома, што толькі на этап праектавання спатрэбіцца паўтара гады, такім чынам, будаўніцтва распачнецца не раней як у 2027 годзе.