Гэтым разам мішэнню Любові Шляйко, супрацоўніцы газеты “Гарадоцкі веснік”, сталі пенсіянеры з Эстоніі, Латвіі і Літвы. Маўляў, ім даводзіцца працаваць, каб мець сродкі “на задавальненне базавых патрэбаў”. І таму, паводле аўтаркі праекта «Анализируя факты», чацвёртая частка  пенсіянераў  у прыбалтыйскіх краінах вымушана працаваць. А ўсё праз дэмаграфічны спад і недастатковую сацыяльную падтрымку”. Чамусці прапагандыстка з гарадоцкай “раёнкі” забыла правесці самае простае параўнанне з Беларуссю для сваіх чытачоў.

Аршанскі хлебзавод пачаў вырабляць торт з назвай “Оршанка.бай”. У мясцовай “Аршанскай газеце” заяўляюць, што гэта ўласны “імянны” торт выдання. Пэўныя падставы для гэтага ёсць: orshanka.by – насамрэч ідэнтыфікатар сайта “раёнкі”. Аднак на  хлебзаводзе  не пацвярджаюць таго, што торт выпусцілі ў гонар газеты.  

А яна і сапраўды не малая. Нядаўна “Віцебская вясна” пісала пра тое, што стыпендыя ў Акадэміі МУС у 2-3 разы большая, чым у БДУ - каля 800 рублёў, тады як студэнты ўніверсітэту могуць атрымаць толькі ад 261 да 418 рублёў, у залежнасці ад сярэдняга бала. Дык вось у Вайсковай акадэміі стыпендыя складае ад 740 до 1 400 рублёў. Прынамсі, такія лічбы называў падчас сустрэчы з з будучымі выпускнікамі прадстаўнік навучальнай установы Рустам Жумараў.

Ён нарадзіўся ў Віцебску, тут яго памятаюць як сумленнага хлопца з выразнай палітычнай пазіцыяй. Кастусь Іваноў быў удзельнікам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна далучаўся шмат да якіх грамадскіх акцыяй. Шмат разоў быў затрыманы за распаўсюд улётак і незалежных выданняў.

Апошнія месяцы ен змагаўся з анкалагічнай хваробай. 2 лістапада яму споўніўся б 41 год. Пакаленне віцяблян, чыя маладосць прыйшлася на першае дзесяцігоддзе 2000-х, памятаюць яго як актывіста руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», ён падтрымліваў стварэнне партыі БХД і актыўна ўдзельнічаў у шмат якіх грамадскіх акцыях.