Цэнтр прызначаны для падрыхтоўкі ўдзельнікаў вайскова-патрыятычных клубаў, профільных класаў і атрадаў – такіх у Наваполацку налічылі 975 чалавек.
Вайскова-патрыятычны профіль навучання ўключае медычную, страявую, агнявую і тапаграфічную падрыхтоўку, рукапашны бой і ўпраўлене дронамі. Для гэтага тут прадугледжаны цір, плац і кабінет БПЛА. Па задумцы стваральнікаў, менавіта курс па ўпраўленні дронамі можа прывабіць шмат навучэнцаў, бо гэта сучасныя веды, у адрозненне ад зборкі-разборкі аўтамата Калашнікава.
Яшчэ ёсць фізкультурна-спартовы профіль. Прасцей кажучы, секцыі баскетбола, валейбола, футбола і настольнага тэніса. Есць і трэнажоны зал, у які наваполацкіх школьнікаў пакуль што абяцаюць пускаць бясплатна.
Не паспеў цэнтр адчыніцца, як ад імя ГА “Белая Русь” яму ўжо ўручылі грант на развіцце памерам 100 базавых велічынь ( 4 500 руб). Гэтыя грошы абяцаюць пусцяць на стварэння музея.
Стварэнне ў Наваполацку Цэнтра вайскова-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі, дарэчы, аднаго з першых на Віцебшчыне, адлюстроўвае не толькі мілітарызацыю грамадства, якую мы назіраем цягам апошніх год. Гэта яшчэ і ініцыятыва, паренятая з Расіі, дзе дзяцей і падлеткаў з маладых гадоў прывучаюць да зброі у падобных цэнтрах. Што да падвышэння агульнаадукацыйныга ўзроўню моладзі або прафесійнага развіцця, то такіх установаў у Наваполацку практычна няма.
Яніна Якушава
Серада, 13 Май 2026
У Наваполацку адкрылі цэнтр, дзе будуць “вучыць вернасці Радзіме”
А яшчэ асновам вайсковай справы і ўзаемадапамогі. Менавіта так акрэсліў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў функцыі днямі адкрытыга ў горадзе Цэнтра вайскова-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі. Цэнтр быў адкрыты ў будынку былога дзіцячага садка, што выдатна ілюструе дзяржаўныя прыярытэты адносна маладога пакалення.
Апублікавана ў
Рознае