Днямі на прахадной заводу адбыўся скандал. Начальнік аховы прадпрыемства ААТ “Полацак-Шкловалакно” забараніў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага вывешваць інфармацыйны ліст на стэнд для грамадзкіх арганізацыяў, піша сайт “Свабодны прафсаюз – Полацак”.

Упраўленьне па адукацыі Аршанскага райвыканкаму разаслала кіраўнікам школ і гімназій раёну дырэктыву (пад грыфам “Тэрмінова!!!”) аб набыцьці квіткоў на канцэрты XXVIII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Паперу апублікаваў на сваім тэлеграм-канале блогер NEXTA.

У Полацку і Наваполацку беларусаў запрашаюць на працу ў Расею. Аб’явы з вакансіямі вісяць на прыпынках і слупах, а таксама распаўсюджваюцца праз сацсеткі. Людзям прапаноўваюць зьбіраць камяні на палях Ленінградзкай вобласьці. Тым, хто пагодзіцца, абяцаюць аванс, спэцвопратку і харчаваньне, паведамляе Эўрарадыё.

Адміністрацыя полацкага заводу “Шкловалакно” цягам месяца незаконна сьпісвала грошы з банкаўскага рахунку Свабоднага прафсаюзу – забралі амаль 130 рублёў. Прафсаюзныя актывісты лічаць гэта чарговым фактам перашкоды дзейнасьці Свабоднага прафсаюзу. Яны накіравалі скаргу ў пракуратуру Полацку.

Судовы выканаўца Полацкага аддзелу прымусовага выкананьня Антон Лашкевіч 18 красавіка забараніў Свабоднаму прафсаюзу Беларускаму (СПБ) карыстацца офісам у Полацку – згодна з рашэньнем абласнога эканамічнага суду. Аднак маёмасьць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў ААТ “Полацак-Шкловалакно” засталася ў офісе, бо ў рашэньні суду яна ніяк ня згадваецца.