Пятніца, 12 Ліпень 2019

Як аршанскіх настаўнікаў заганяюць на “Славянскі базар” – дакумэнт

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Фота: vitvesti.by Фота: vitvesti.by

Упраўленьне па адукацыі Аршанскага райвыканкаму разаслала кіраўнікам школ і гімназій раёну дырэктыву (пад грыфам “Тэрмінова!!!”) аб набыцьці квіткоў на канцэрты XXVIII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Паперу апублікаваў на сваім тэлеграм-канале блогер NEXTA.

Упраўленьне па адукацыі даводзіць да ведама, што “11.07.2019 усім пералічаным ніжэй установам адукацыі неабходна ў абавязковым парадку набыць пазначаную колькасьць квіткоў на наступныя канцэрты XXVIII Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Па 2 ці 4 квіткі  на канцэрты “Славянкі” мусяць набыць амаль усе навучальныя ўстановы Воршы, Барані ды Балбасава. Больш за тое, кіраўнікі школ і гімназій павінны будуць даць справаздачу.

“Інфармацыю аб колькасьці набытых квіткоў з пазначанай назвай канцэрту, сэктару, шэрагу і месца неабходна накіраваць ва ўпраўленьне па электроннай пошце не пазьней 16.00 11 ліпеня”, – папярэджвае дакумэнт, падпісаны намесьнікам начальніка ўпраўленьня па адукацыі Аршанскага райвыканкаму Аксанай Булаўкай.

Зьміцер Міраш