Адміністрацыя полацкага заводу “Шкловалакно” цягам месяца незаконна сьпісвала грошы з банкаўскага рахунку Свабоднага прафсаюзу – забралі амаль 130 рублёў. Прафсаюзныя актывісты лічаць гэта чарговым фактам перашкоды дзейнасьці Свабоднага прафсаюзу. Яны накіравалі скаргу ў пракуратуру Полацку.

Судовы выканаўца Полацкага аддзелу прымусовага выкананьня Антон Лашкевіч 18 красавіка забараніў Свабоднаму прафсаюзу Беларускаму (СПБ) карыстацца офісам у Полацку – згодна з рашэньнем абласнога эканамічнага суду. Аднак маёмасьць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў ААТ “Полацак-Шкловалакно” засталася ў офісе, бо ў рашэньні суду яна ніяк ня згадваецца.

Дырэктара адной са школаў Першамайскага раёну Віцебску падазраюць у тым, што ён пасылаў настаўнікаў працаваць на лецішчы блізкай сваячкі. У дачыненьні да службовай асобы распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 424 КК Рэспублікі Беларусь (Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкаму.

Віцяблянін Сяргей Палінаў паскардзіўся ў Віцебскі гарвыканкам на тое, што ягоныя дадзеныя патрапілі ў “базу дармаедаў”. Ён мяркуе, што гэтым самым улады парушаюць ягонае права на свабоду выбару заняткаў і права не падвяргацца прымусовай працы і дыскрымінацыі. Што адказаў гарвыканкам?

Гісторыя адной сям’і часам адлюстроўвае лёс усёй Айчыны. Чаму маладыя і здаровыя беларусы пакідаюць Беларусь? Калі гэтыя “ўцёкі” пачаліся і ці спыняцца ў будучыні? Сваімі ўласнымі развагамі на гэты конт дзеліцца наш сталы аўтар С. Горкі.