Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся ў адміністрацыю Першамайскага раёну Віцебску с просьбай уключыць яго ў склад камісіі па спрыяньні занятасьці насельніцтва. На днях атрымаў афіцыйную адмову: “Задаволіць просьбу аб уступленьні ў камісію не ўяўляецца магчымым…”. Бо камісія ўжо створаная, склад зацьверджаны.

У Віцебску 9 ліпеня адбылася сустрэча сябраў мясцовай філіі прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай электроннай прамысловасьці (РЭП). Прысутнічала больш за дзясятак актывістаў арганізацыі на чале з Георгіем Разумавым, кіраўніком філіі. Свайго офіса віцебская прафсаюзная суполка пазбавілася летась, таму сустракаліся на «нэўтральнай тэрыторыі» – у кафэ.

Пазоўную заяву Алены Палаўчэні наконт выплаты кампэнсацыі за атрыманае прафзахворваньне на ААТ «Полацак-Шкловалакно» суд гораду Полацку пачаў разглядаць тры месяцы таму. 5 ліпеня было прынятае чарговае рашэньне пра прыпыненьне працэсу:  жанчыне прапанавана нанова прайсьці мэдычны агляд. Працаўніца зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне, вынесенае судзьдзёй Ірынай Даротка.

Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў распачаў галадоўку 19 траўня, патрабуючы, каб улады  пацьвердзілі ягонае права ўласнасьці на памяшканьне, якое арандуе ўжо 20 гадоў. Патрабуе таксама зьмяніць вокны, празь якія ледзь не здарылася трагедыя.

Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» апячатала электрычныя разэткі і ўключальнік сьвятла ў офісе Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ). Падзея адбылася 9 красавіка, акурат у той дзень, калі першасная арганізацыя работнікаў заводу адзначала 19 гадоў з дня стварэньня.