З апублікаваных дакумэнтаў вынікае, што гэткім чынам аддзел спорту і турызму выконвае даручэньне першага намесьніка старшыні Аршанскага райвыканкаму Сяргея Паца, якія ён агучыў яго на нарадзе 26 чэрвеня “з мэтай прапаганды хакею з шайбай”.
Тычыцца гэтая просьба і працаўнікоў мэдычных установаў Аршаншчыны.
“І мяне, і іншых лекараў да глыбіні душы абурыла тое, што мы “павінны” ісьці на нейкі там хакей за свае грошы, а яны яшчэ і плян даводзяць”, – цытуе тэлеграм-канал NEXTA аршанскага мэдыка.
“Гэта нейкі дрымучы савок! Калі таварышу Пацу так трэба выслужыцца перад Лукашэнкам – хай бы сам і хадзіў на хакейныя матчы зь іншымі “ж…лізамі”! Асабіста мне білет давялося купіць. Першы і апошні раз. Але на хакей прынцыпова не пайду, хай сабе і “яўка строга абавязковая”. А яшчэ ж трэба даць справаздачу – колькі людзей і на якія месцы купілі білеты”, – напісаў ананімны аршанскі лекар.
Квіткі на хакейныя гульні “Кубку Салея” каштуюць ад 4 да 10 рублёў. Хакейны турнір пачаўся 1 жніўня і скончыцца 18 жніўня.
Зьміцер Міраш