Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду расказаў у Віцебску пра нюансы дэкрэту аб “дармаедах”
Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў і экс-сьледчы пракуратуры, парваабаронца Алег Волчак разабралі ў віцебскім “Эўрапейскім клюбе” Дэкрэт №1 – з палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага гледзішча. Далі таксама практычныя парады, якія маюць дапамагчы так званым “дармаедам” супрацьстаяць прыніжэньню іх чалавечай і грамадзянскай годнасьці.
KEF-2019: Прадпрымальнікі і ўлады абмеркавалі эканоміку рэгіёна
У Віцебску 27 верасьня прайшоў “Кастрычніцкі эканамічны форум” – KEF-2019. Канфэрэнцыя праходзіла пад слоганам “Беларусь пачынаецца тут”. Прадпрымальнікі, чыноўнікі і віцебскія студэнты пагаварылі аб стане эканомікі Віцебшчыны, пра пэрспэктывы і вэктары яе разьвіцьця.
Да ціску на Свабодны прафсаюз падключылася падатковая інспэкцыя Полацку
Ад пачатку верасьня Полацкая падатковая інспэкцыя пачала праяўляць надзвычайную цікавасьць да першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага работнікаў ААТ “Полацак-Шкловалакно”. Падатковая інспэкцыя вельмі хоча здабыць зьвесткі аб службовых асобах пяршоўкі СПБ.
Свабодны прафсаюз Беларускі аштрафавалі на 255 рублёў. За што?..
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 28 жніўня пастанавіў аштрафаваць Свабодны прафсаюз Беларускі (СПБ) на 10 базавых велічынь за невыкананьне рашэньня гэтага ж суду аб вызваленьні памяшканьня прафсаюзнага офісу на прадпрыемстве “Полацак-Шкловалакно”.
Сяброўства ў прафсаюзе будзе абараняцца “Законам аб пэрсанальных дадзеных”
Камісія па нацыянальнай бясьпецы Палаты прадстаўнікоў прыняла прапанову Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) абараніць на заканадаўчым узроўні інфармацыю аб сяброўстве працоўных у прафсаюзах. Пра гэта ў электронным лісьце на імя старшыні СПБ Міколы Шараха паведаміла дэпутатка ПП НС Натальля Гуйвік.