Жыхароў Віцебску выклікаюць у СК па справе «Вясны»
Некалькі чалавек за апошні тыдзень атрымалі тэлефанаванні са Следчага камітэту. Следчыя запрашалі прыйсці на допыт «пра Бяляцкага», а таксама называлі прозвішчы іншых праваабаронцаў. Тым, хто ўжо схадзіў у СК, сказалі, што яны знаходзяцца ў статусе сведак па крымінальнай справе.
Доктар Мартаў: Няма нічога добрага ў тым, што цяпер усе перахварэюць на «Омікрон»
Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку этапавалі ў віцебскую калонію
Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясцілі запуск экспертнай місіі для назірання за рэферэндумам
У сувязі з абвяшчэннем даты правядзення рэферэндуму аб зменах у Канстытуцыю прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выказалі прыхільнасць пазіцыі беларускіх праваабарончых арганізацыяў з нагоды канстытуцыйнай рэформы і заявілі аб немагчымасці поўнамаштабнага назірання за абвешчаным рэферэндумам. Прыводзім заяву цалкам.
Юрыст Офісу па правах людзей з інваліднасцю Алег Граблеўскі з'ехаў з Беларусі
12 студзеня 2022 году на сваёй старонцы ў Facebook юрыст ліквідаванага «Офісу па правах людзей з інваліднасцю» Алег Граблеўскі паведаміў, што паспяхова пакінуў Беларусь і зараз знаходзіцца па-за дасяжнасцю следчых органаў краіны. Дзяржава выставіла супраць яго абвінавачанне паводле артыкулу 209 («Махлярства») за нібыта завалоданне грашыма арганізацыі.