Праваабаронца Павал Левінаў папрасіў Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі аблвыканкаму даць яму поўную інфармацыю аб складзе і працы Віцебскай абласной грамадзкай назіральнай камісіі. Яму не назвалі ніводнага прозьвішча, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя абмежаваная.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бясьпекі ў месцах пазбаўленьня волі ў сувязі з рапаўсюдам каронавірусу. Сярод патрабаваньняў – прыпыніць выкананьне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленьне непаўналетніх і пажылых зьняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бясьпецы.

У пятніцу 13 сакавіка адбылася сустрэча амбасадаркі Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Пэркінс зь віцебскімі праваабаронцамі Леанідам Сьвецікам і Паўлам Левінавым. Сустрэча ладзілася з ініцыятывы амбасадаркі Яе Вялікасьці.

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся да гарадзкіх уладаў з прапановай зрабіць тэрміновыя і неадкладныя захады карантыннага характару ў сувязі з пандэміяй каронавірусу. У прыватнасьці – аб’явіць карантын ва ўсіх навучальных установах Віцебску, забараніць правядзеньне масавых мерапрыемствах з удзелам больш за 20 чалавек, адкрыта і праўдзіва інфармаваць грамадзян аб санітарнай абстаноўцы.

У сераду 26 лютага Віцебск з афіцыйным візытам наведала амбасадарка Швэцыі ў Беларусі Крысьціна Юханэсан. Разам зь першым сакратаром дыппрадстаўніцтва Конрадам Рыкардсанам яны наведалі шэраг прадпрыемстваў і ўстановаў гораду, зрабілі візыты да гарадзкіх і абласных органаў ўлады і асобна сустрэліся зь віцебскімі праваабаронцамі Паўлам Левінавым і Леанідам Сьвецікам.