Як паведаміў Ігар Казмерчак, ён знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму ніякіх падрабязнасцяў па справе распавесці не можа.
«Асноўны допыт доўжыўся гадзіну і дваццаць хвілінаў. Потым спыніліся на абед. Вынікі допыту падпісвалі ўжо пасля абеду», – адзінае што сказаў актывіст.
Паведаміў таксама, што яму вярнулі банкаўскія карты, забраныя падчас ператрусаў. Тэлефоны пакуль не вярнулі.
Нагадаем, 8 ліпеня Ігар Казмерчак ужо затрымліваўся па «справе Вясны». Тады ў ягоным доме прайшоў ператрус, актывіст на трое сутак быў змешчаны ў аршанскі СІЗА. Падобны ператрус адбыўся ў яго і 14 ліпеня, калі прайшла цэлая хваля вобшукаў па ўсёй краіне.
18 кастрычніка ў следчы камітэт у Віцебску ў якасці сведкі быў таксама выкліканы старшыня грамадскай ініцыятывы «Хайсы» Ян Дзяржаўцаў. Ніякіх падрабязнасцяў допыту ён таксама не паведаміў.
Якаў Дрозд