Серада, 15 Кастрычнік 2025

За адзін дзень суды Віцебскай вобласці прызналі “экстрэмісцкімі” 10 інтэрнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

9 кастрычніка  суды Чыгуначнага раёна Віцебска, Наваполацка, і  Докшыцкага раёна займаліся прызнаннем “экстрэмізму”. Вынікам стала ўключэнне 10 інтэрнэт-рэсурсаў у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкімі” старонкі праекта "Бел.Read" у Тiktok, Іnstagram і Youtube. Гэты праект створаны для аматараў слухаць аўдыёкнігі на беларускай мове.

Паводле рашэння суда Докшыцкага раёна   "экстрэмісцкімі" прызнаны   старонкі  музычнага гурта Naviband. Гэта старонкі  "Naviband – Belarus" у Facebook; старонка  "naviband" у Instagram;  старонку  "ksunaviband" у Instagram.

У адпаведнасці з рашэннем суда Наваполацка “экстрэмісцкімі цяпер лічацца  старонкі ў Facebook з назвамі "Беларусы ў Львове", "Беларуская дыяспара ў Літве", "Дыяспара беларусаў у Польшчы па беларуску",  "Belarusians in Europe / Беларусы ў Еўропе".

15 кастрычніка ўсе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Тарас Луцко