Пасьля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Як і ў папярэдніх сваіх лістах, Міхаіл падрабязна расказвае пра тое, як актыўна абараняе свае правы і законныя інтарэсы ў судах, пракуратурах і органах сыстэмы МУС.

Тры гады абмежаваньня свабоды з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу – такі вырак быў агучаны 20 траўня ў дачыненьні віцебскага “доктара-праўдаруба” Ігара Пастнова. Яго прызналі вінаватым у паклёпе на пракурора гораду Віцебску Юрыя Раманоўскага. Прысуд не набыў пакуль законнай сілы.

На пачатку траўня віцебскія праваабаронцы атрымалі чарговы ліст ад Міхаіла Жамчужнага. Палітвязень паведамляе калегам-праваабаронцам, што ўмовы адбыцьця пакараньня апошнім часам адносна палепшыліся. Піша пра свае патрэбы і пра тое, што адкрыліся магчымасьці, каб працягваць абараняць свае правы.

Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Ільля Белавус у пастанове, якую склаў на актывіста Уладзімера Кійко, памылкова ўказаў, што той меў раней адміністрацыйныя спагнаньні. Як палічыў праваабаронца Павал Левінаў гэтым самым Белавус замахнуўся на гонар і годнасьць грамадзяніна і папрасіў Вярхоўны суд разгледзець пытаньне аб прафпрыдатнасьці судзьдзі.

Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калёніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць мяне юбілейным мэдалём за дзейнасьць на карысьць свабоднай і незалежнай Беларусі” – піша палітвязень.