Мы заклікаем падтрымаць палітзняволеных праваабаронцаў і выказаць ім сваю салідарнасць у гэты дзень усімі даступнымі спосабамі.
Што можна зрабіць 3 сакавіка?
прыйдзі на абвяшчэнне прысуду па адрасе: г. Мінск, вул. Сямашкі, 33 (вазьмі з сабой пашпарт і памятай пра асабістую бяспеку);
арганізуй ці прымі ўдзел у публічнай акцыі ў сваім горадзе (спіс месцаў правядзення будзе дадзены пазней);
распавядзі ў сацсетках пра вынесены прысуд праваабаронцам з хэштэгам #FreeViasna;
зрабі здымак з партрэтамі вясноўцаў і выкладзі фота ў сацсеткі (макеты для друку цішотак і плакатаў);
арганізуй ці прымі ўдзел у падпісанні паштовак салідарнасці, або напішы праваабаронцам словы падтрымкі самастойна, у тым ліку анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці;
дашлі праваабаронцам “Вясны” пасылку ці грашовы перавод па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030;
падпішы петыцыю за вызваленне вясноўцаў і ўсіх палітвязняў;
прыдумай і рэалізуй сваё крэатыўнае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных праваабаронцаў.
Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna
Свабоду “Вясне”! Свабоду ўсім палітвязням!