У Віцебску разважалі пра права на прыватнасьць
З імклівым разьвіцьцём сеткі інтэрнэт і кампутарных тэхналёгіяў пытаньні, зьвязаныя з інфармацыйнай бясьпекай, правам людзей на прыватнасьць і юрыдычнымі нормамі, што рэгулююць гэтую сфэру, становіцца ўсё больш актуальнымі. Менавіта гэтым праблемам і быў прысьвечаны трэнінг «Лікбез па лічбавых свабодах», які прайшоў у Віцебску.
Віцебскі абласны суд пачуў аргумэнты праваабаронцы. Але ня ўсе...
Праваабаронца Валер Місьнікаў аспрэчваў у абласным судзе рашэньне Першамайскага і Чыгуначнага раённых судоў, якія прысудзілі яго да штрафаў па 10 базавых велічыняў кожны. Прычым за адно і тое ж парушэньне (якое на думку судзьдзяў мела месца), але па розных артыкулах адміністрацыйнага кодэксу. Вэрдыкт аблсуду: па адной са справаў рашэньне пакінуць у сіле, па другой – скасаваць і накіраваць на дапрацоўку.
Віцебскі праваабаронца судзіцца зь лекарамі
7 верасьня ў Першамайскім раённым судзе Віцебску пачаўся разбор справы паводле артыкулу 178, ч. 1 Крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за раскрыцьцё лекарскай таямніцы. Прыватным абвінаваўцам выступіў віцебскі праваабаронца, сябра Беларускага Хэльсынскага Камітэту Павал Левінаў.
Полацкія ўлады прызналі факт фальшаваньня імі грамадзкіх абмеркаваньняў
У фальшаваньні грамадзкіх абмеркаваньняў выкрыў мясцовыя ўлады праваабаронца з Полацку Юры Бельскі. У выніку чыноўнікі былі вымушаныя ўсё-такі правесьці грамадзкія абмеркаваньні па будаўніцтве кароўніка і па транспартнай інфраструктуры. А на патрабаваньне праваабаронцы на сайце Полацкага райвыканкаму быў створаны асобны разьдзел «Грамадзкае абмеркаваньне» для разьмяшчэньня інфармацыі пра грамадзка значныя праекты.
Праваабаронцы просяць Генпракуратуру ўмяшацца ў сытуацыю зь Міхаілам Жамчужным
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшан» («Пляцформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску дырэктар «Пляцформы» Андрэй Бандарэнка.